Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Feb 2017
Рыжанкоў: Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь Рыжанкоў: Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў нагадаў, што ў Беларусі ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў. Ён падкрэсліў, што гэта дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. "Моладзь таксама хоча, каб у Беларусь прыязджала шмат гасцей, хоча ганарыцца сваёй краінай, хоча, каб за мяжой нас бачылі не толькі праз прызму сацыяльных сетак, а такімі, якія мы ёсць на самай справе"...
27 Feb 2017
Кароль: Беларусь і Літва - надзейныя плацдармы для асваення аб'ёмных рынкаў ЕАЭС і ЕС Кароль: Беларусь і Літва - надзейныя плацдармы для асваення аб'ёмных рынкаў ЕАЭС і ЕС
"Прывабнасць нашых краін адна для адной у якасці эканамічных партнёраў прыкметна ўзрасла з улікам удзелу ў інтэграцыйных працэсах у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з боку Беларусі і ў рамках Еўрапейскага саюза з боку Літвы", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль...
27 Feb 2017
Парламент настроены на актыўную работу па фарміраванні пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой Парламент настроены на актыўную работу па фарміраванні пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук лічыць, што ў многім гэта пытанне можна вырашаць за кошт актыўнай работы парламенцкіх груп і супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях...
25 Feb 2017
Рыжанкоў: Колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам, павялічваецца Рыжанкоў: Колькасць беларусаў, якія займаюцца спортам, павялічваецца
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі падкрэсліў важнасць правядзення буйных міжнародных стартаў у Беларусі, а таксама арганізацыі масавых спартыўных свят, якія набіраюць усё большую папулярнасць у насельніцтва. "Мы значна рушылі наперад у правядзенні спартыўных відовішчных, яркіх свят. Людзі з задавальненнем рэгіструюцца ў інтэрнэце, прыходзяць і ўдзельнічаюць. Усё адкрыта і празрыста", - адзначыў Максім Рыжанкоў...
24 Feb 2017
Сямашка лічыць будаўніцтва БелАЭС стратэгічна правільным выбарам Сямашка лічыць будаўніцтва БелАЭС стратэгічна правільным выбарам
"Увод уласнай атамнай электранстанцыі дапаможа забяспечыць энергетычную бяспеку краіны і знізіць залежнасць ад імпартуемых нафты і газу. Трэба разумець, што газ і нафта будуць даражэць. Ёсць паўза, калі нафта і газ патаннелі, але яна нядоўга будзе доўжыцца. Гэта правільны стратэгічны выбар, што мы будуем атамную станцыю", - дадаў віцэ-прэм'ер...
24 Feb 2017
Георгій Маргвелашвілі: Адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй набылі новы імпульс Георгій Маргвелашвілі: Адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй набылі новы імпульс
"Тая адкрытасць, якая ёсць у Аляксандра Рыгоравіча, тая канцэнтрацыя на канкрэтныя пытанні, якія мы вырашаем на карысць народаў, актывізавалі адносіны паміж нашымі краінамі на ўзроўні міжурадавых структур і на ўзроўні двухбаковых адносін. Акрамя гэтага, пачаліся больш актыўныя і бізнес-працэсы"...
22 Feb 2017
Петрышэнка: Беларусь - надзейная кропка апоры бяспекі ў рэгіёне Петрышэнка: Беларусь - надзейная кропка апоры бяспекі ў рэгіёне
"Сучасная Беларусь гатова процістаяць любой агрэсіі, міжнароднаму тэрарызму, жорстка і прынцыпова спыняць любыя іх праявы. Пры гэтым наша ваенная дактрына мае выразную абарончую накіраванасць. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і, перш за ўсё, з брацкай Расіяй"...
22 Feb 2017
Раўкоў: Над нашай зямлёй мірнае неба, і гэта самае галоўнае дасягненне Раўкоў: Над нашай зямлёй мірнае неба, і гэта самае галоўнае дасягненне
"Узброеныя Сілы святкуюць чарговы дзень нараджэння. Да гэтай даты мы падышлі з добрымі вынікамі. Я ўпэўнены, што мы і ў далейшым пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь забяспечым спакойнае жыццё і працу нашага народа"...
22 Feb 2017
Лукашэнка: Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў Лукашэнка: Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама ветэранаў і ўсіх суграмадзян з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Тэкст віншавання сёння зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі...
22 Feb 2017
Цікавасць турыстаў да Беларусі з увядзеннем бязвізавага рэжыму значна ўзрасла Цікавасць турыстаў да Беларусі з увядзеннем бязвізавага рэжыму значна ўзрасла
"Гэта шанц для турыстычнага бізнесу перайсці на больш высокі ўзровень, дэманстрацыя адкрытасці краіны. Спадзяёмся на супрацоўніцтва з авіякампаніяй "Белавія" па пяцідзённых турах. Некаторыя гасцініцы і тураператары пайшлі на ўступкі, каб наш наземны пакет каштаваў столькі ж, як у нашых канкурэнтаў", - адзначыў Піліп Гулы...
22 Feb 2017
Андрэйчанка: Славакія - надзейны партнёр Беларусі ў Еўропе Андрэйчанка: Славакія - надзейны партнёр Беларусі ў Еўропе
Аб гэтым сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Ёзэфам Мігашам...
22 Feb 2017
Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Неабходна адкрытая глабальная размова пра новую разрадку Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Неабходна адкрытая глабальная размова пра новую разрадку
"Беларусь мае гісторыю непрадузятага ўдзелу ў такіх працэсах. Краіна - у якасці гасціннага месца міжнародных стасункаў, а беларусы - у якасці перакананых прыхільнікаў міжнароднага дыялогу і яго непрадузятых арганізатараў. "Мы гатовы актыўна і сумленна і далей выконваць гэту ролю", - запэўніў Андрэй Дапкюнас...
21 Feb 2017
Макей: Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі Макей: Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, сустракаючыся 21 лютага ў Маскве з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым...
20 Feb 2017
Булегенаў: У Казахстане высока цэняць якасць беларускай адукацыі Булегенаў: У Казахстане высока цэняць якасць беларускай адукацыі
"Якасць беларускай адукацыі вельмі высокая, і ў краіне добрыя ўмовы, якія прывабліваюць для вучобы моладзь з Казахстана", - адзначыў дыпламат. Цяпер у Беларусі вучацца амаль 300 казахстанскіх студэнтаў - не толькі ў Мінску, але і ў абласных ВНУ...
17 Feb 2017
Рыжанкоў: Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі Рыжанкоў: Галоўная ідэя дэкрэта нумар 3 - стымуляваць людзей выплачваць падаткі
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі нагадаў, што ў многіх заходніх краінах прадугледжана сур'ёзная адказнасць за ўхіленне ад выплаты падаткаў. У Беларусі ж, выкарыстоўваючы механізмы дэкрэта нумар 3, імкнуцца кампенсаваць расходы дзяржавы на сацыяльныя паслугі, што аказваліся грамадзянам, якія не выплацілі або выплацілі не ў поўным аб'ёме падаткі...
16 Feb 2017
Ганчароў: Беларуская зборная гатова выступіць на Кубку свету ў Баку на самым высокім узроўні Ганчароў: Беларуская зборная гатова выступіць на Кубку свету ў Баку на самым высокім узроўні
"Да турніру падрыхтаваліся добра і спадзяёмся, што пакажам найвышэйшы рэзультат. Рана гаварыць нешта канкрэтнае - будзем глядзець, у якой форме знаходзяцца сапернікі, і ацэньваць свае шанцы ўжо непасрэдна на спаборніцтвах", - сказаў алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў...
16 Feb 2017
Роберт Райлі аб дыялогу з беларускім бокам: мы ўсё бліжэй падыходзім да лепшага ўзаемаразумення Роберт Райлі аб дыялогу з беларускім бокам: мы ўсё бліжэй падыходзім да лепшага ўзаемаразумення
"Мы цесна супрацоўнічаем з Міністэрствам замежных спраў. Гэта адны з лепшых прафесіяналаў, з якімі я калі-небудзь працаваў. Яны імкнуцца зразумець іншы пункт гледжання, а гэта якраз тое, чым мы ўсе павінны займацца", - адзначыў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі...
15 Feb 2017
Ліс: У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны Ліс: У Беларусі створана рэальна дзеючая сістэма тэрытарыяльнай абароны
Анатоль Ліс падкрэсліў, што ў Беларусі тэрытарыяльная абарона рэальна дзейнічае ў кожнай вобласці, у кожным раёне, чаму садзейнічае ў тым ліку нарматыўная прававая база. Удзельнікі збору пераканаліся ў гэтым сёння на прыкладзе Мінскай вобласці, дзе былі паказаны і адпрацаваны ўсе неабходныя дзеянні па абароне жыццёва важных аб'ектаў для насельніцтва...
15 Feb 2017
Сямашка: Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце Сямашка: Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце
Прыярытэтамі для беларускай эканомікі ў 2017 годзе таксама будуць экспарт і павышэнне канкурэнтаздольнасці тавараў. "Мы краіна з адкрытай эканомікай і павінны ўмець прадаць 70 працэнтаў вырабленых тавараў і паслуг. Але каб дасягнуць гэтага паказчыка, трэба быць канкурэнтаздольным - гэта пытанні якасці, канкурэнтнай цаны, сэрвісу і гэтай далей"...
15 Feb 2017
МЗС: У выпадку падаўжэння тэрміну бязвізавага ўезду ў Беларусь размова можа весціся прыкладна аб двух тыднях МЗС: У выпадку падаўжэння тэрміну бязвізавага ўезду ў Беларусь размова можа весціся прыкладна аб двух тыднях
Гаворачы аб тым, якім можа быць гэты тэрмін у выпадку падаўжэння, Дзмітрый Мірончык адзначыў, што адной з "адметнасцей" Беларусі з'яўляецца магчымасць турызму, сумешчанага з санаторна-курортным лячэннем і адпачынкам. Адзін са стандартных тэрмінаў знаходжання ў санаторыях складае 12 дзён...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі