Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017
Шамко: Некалькі тысяч валанцёраў задзейнічаюць пры правядзенні Еўрагульняў-2019 Шамко: Некалькі тысяч валанцёраў задзейнічаюць пры правядзенні Еўрагульняў-2019
"Лічба можа дасягаць некалькіх тысяч чалавек. Гэта накладвае пэўную адказнасць на арганізатараў, таму што валанцёр павінен быць добра падрыхтаваны. Ён павінен ведаць замежную мову, добра арыентавацца ў горадзе, адказаць на нейкія бытавыя і спартыўныя пытанні"...
13 Крс 2017
Рыжанкоў: Валанцёры ўносяць неацэнны ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны Рыжанкоў: Валанцёры ўносяць неацэнны ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу краіны
"Калі мы гаворым пра спорт, то ад валанцёра многае залежыць. Чалавек, які прыязджае на спаборніцтвы, - спартсмен, трэнер або госць - сканцэнтраваны на самім спаборніцтве. У многім менавіта ад усмешак валанцёраў, добразычлівасці, гатоўнасці дапамагчы, вырашыць нейкія пытанні складваецца ўражанне аб нашай краіне"...
13 Крс 2017
Ду Цзяхаа: Супрацоўніцтва Беларусі і Хунаня павінна стаць узорам для іншых кітайскіх правінцый Ду Цзяхаа: Супрацоўніцтва Беларусі і Хунаня павінна стаць узорам для іншых кітайскіх правінцый
Паводле яго слоў, Беларусь - галоўны сябар для Кітая і правінцыі Хунань. Кітайскі кіраўнік выказаў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін сваёй асабістай дружбай стварылі надзейную аснову беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння...
13 Крс 2017
Мацюшэўскі: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з ЕС Мацюшэўскі: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні добрасуседскіх адносін з ЕС
"Мы шчыра ўдзячны фінляндскаму боку за паслядоўную пазіцыю ў Еўрасаюзе ў пытанні нармалізацыі адносін ЕС з Беларуссю. Хацелася б яшчэ раз пацвердзіць зацікаўленасць у выбудоўванні стабільных добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі...
12 Крс 2017
Херарда Суарэс Альварэс: Развіццё культурных сувязей зблізіць народы Беларусі і Кубы Херарда Суарэс Альварэс: Развіццё культурных сувязей зблізіць народы Беларусі і Кубы
"Беларусь і Куба маюць багатыя культурныя сцэнарыі, і таму важна, каб народы нашых краін ведалі як мага больш хаця б аб самых значных мерапрыемствах. На мой погляд, важна выключыць праблему нейкага інфармацыйнага вакууму аб культурных мерапрыемствах краін. Сёння не хапае ўзаемадзеяння, уласнай ініцыятывы бакоў. Трэба знаходзіць шляхі рэалізацыі пагаднення, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж нашымі краінамі"...
12 Крс 2017
Шарыф: Адносіны Пакістана і Беларусі апошнія гады развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі - Шарыф: Адносіны Пакістана і Беларусі апошнія гады развіваюцца беспрэцэдэнтнымі тэмпамі -
Наваз Шарыф выказаў меркаванне, што для паглыблення супрацоўніцтва неабходна рэгулярнае ўзаемадзеянне парламентарыяў. Менавіта парламенты служаць важнымі сувязнымі звёнамі ў наладжванні кантактаў паміж людзьмі, паглыбленні ўзаемаразумення і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэм'ер-міністр прапанаваў абмен візітамі членаў пакістана-беларускіх груп дружбы...
11 Крс 2017
Лукашэнка: Дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі Лукашэнка: Дзяржавам недазвольна вырашаць унутраныя пытанні за кошт агрэсіўнай знешняй палітыкі
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў"...
11 Крс 2017
Лукашэнка: Усе райцэнтры трэба прывесці ў парадак Лукашэнка: Усе райцэнтры трэба прывесці ў парадак
Закрануўшы тэму добраўпарадкавання і асабістай адказнасці кожнага за тое, што адбываецца ў яго родным населеным пункце, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што кожны па магчымасці можа ўнесці ўклад у тое, каб яго малая радзіма была дагледжанай і прыгожай...
11 Крс 2017
Кандрусевіч: Правядзенне пасяджэння Савета каталіцкіх біскупаў - вялікі гонар для Беларусі Кандрусевіч: Правядзенне пасяджэння Савета каталіцкіх біскупаў - вялікі гонар для Беларусі
"Гэта вялікі гонар для каталіцкай царквы і для ўсёй краіны, якая будзе прымаць такі маштабны форум", - заўважыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Паводле яго слоў, у Беларусь прыбудуць каля 50 біскупаў з краін Еўропы. Акрамя таго, запрашаюцца госці з іншых кантынентаў. Галоўнай тэмай маючага адбыцца пасяджэння будзе тэма моладзі...
10 Крс 2017
Го Шэнкунь: Кітайскія партнёры цэняць парадак і стабільнасць у Беларусі Го Шэнкунь: Кітайскія партнёры цэняць парадак і стабільнасць у Беларусі
Кітайскі міністр выказаў меркаванне, што асновай добрых кантактаў паміж Беларуссю і КНР сталі пастаянныя сустрэчы на вышэйшым узроўні і "моцная асабістая дружба паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам, якія вызначылі вектары двухбаковага супрацоўніцтва"...
10 Крс 2017
Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт Кітая ў арганізацыі маштабных спартыўных мерапрыемстваў Лукашэнка: Беларусі цікавы вопыт Кітая ў арганізацыі маштабных спартыўных мерапрыемстваў
Прэзідэнт засяродзіў увагу на маючых адбыцца ў Беларусі вялікіх спаборніцтвах. "Напярэдадні правядзення буйнейшага масавага спартыўнага мерапрыемства - II Еўрапейскіх гульняў - нам вельмі важны вопыт, які вы набылі пры падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды ў 2008 годзе", - заўважыў кіраўнік дзяржавы...
7 Крс 2017
Лукашэнка лічыць важным удасканальваць, а не рэфармаваць навуковую галіну Лукашэнка лічыць важным удасканальваць, а не рэфармаваць навуковую галіну
"Калі мы бачым, што сёння кіраванне і функцыянаванне навукі не падыходзіць да цяперашняга моманту, давайце - старэйшае пакаленне, якое стварыла гэту навуку, і малодшае, за якім будучае навукі, - давайце прымаць рашэнне, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі гэта анахранізм, калі гэта сістэма цяпер не патрэбна для краіны, калі яна непрымальная, мы павінны прыняць адпаведнае рашэнне. Нельга рабіць выгляд, што нічога не адбываецца"...
7 Крс 2017
Лукашэнка: Наяўнасць уласных праблем павінна падштурхоўваць Беларусь і Расію да яднання ў СД Лукашэнка: Наяўнасць уласных праблем павінна падштурхоўваць Беларусь і Расію да яднання ў СД
"Давайце не будзем замыкацца ў нацыянальных рамках. Так, стала складаней, увялі санкцыі супраць Расіі, па асобных напрамках і супраць Беларусі яшчэ захоўваюцца. Зразумела, ёсць праблемы. Дык давайце разам будзем дзейнічаць. Якраз момант, які нас павінен падштурхоўваць да яднання, да аб'яднання, а мы, наадварот, ствараем праблемы, каб не аб'ядноўвацца, а разыходзіцца ў розныя бакі"...
7 Крс 2017
Лукашэнка: Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй Лукашэнка: Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй
"Гэта значыць, спрабуем адысці адзін ад аднаго і абараніцца ў адзіночку. Гэта няправільна ў гэтай сітуацыі. Трэба дзейнічаць разам, разам будзе лягчэй, - лічыць Прэзідэнт. - Хіба гэта нармальна, што ў нас у мінулым, па-мойму, годзе амаль на 40 працэнтаў знізіўся тавараабарот, у гэтым годзе ідзе спад тавараабароту? Гэта ненармальна"...
7 Крс 2017
Лукашэнка расказаў, якія выгады атрымлівае Беларусь ад удзелу ў АДКБ Лукашэнка расказаў, якія выгады атрымлівае Беларусь ад удзелу ў АДКБ
"Выгада ў тым, што мы атрымліваем самыя сучасныя веды, перш за ўсё аб цяперашніх войнах. Мы і самі тут не адстаём, у нас развіваецца ваенная навука, але перш за ўсё і ад Расійскай Федэрацыі мы атрымліваем гэтыя веды. Тут у нас усе ваенныя дзейнічаюць заадно: і міністры, і генералы, ды і мы з Прэзідэнтам Пуціным у тэме заўсёды знаходзімся", - расказаў Аляксандр Лукашэнка...
6 Крс 2017
Лукашэнка: Заходнія палітыкі павінны паглядзець на сваю "дэмакратыю", перш чым крытыкаваць Беларусь Лукашэнка: Заходнія палітыкі павінны паглядзець на сваю "дэмакратыю", перш чым крытыкаваць Беларусь
"Сёння мне прыйшло пісьмо ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў, у тым ліку там і вядомы персанаж Маккейн, які дэмакратыю ў Беларусі шукае, што мы тут кагосьці затрымалі і гэтак далей і да таго падобнае, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я яму пішу адказ: няхай яны паглядзяць на дэмакратыю ў заходніх краінах - зусім нядаўна і бамбілі, і труцілі, і слёзатачывы газ, і вадамёты, і дубіны і ў Бруселі, і ў Лондане, і ў Парыжы, і ў Германіі"...
6 Крс 2017
Лукашэнка: Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам Лукашэнка: Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам
"А каб быў інтарэс і ўмацаваць яе, мы вырашылі надаць дзяржавам большую зацікаўленасць працаваць у СНД. Мы падпісалі дагавор аб зоне свабоднага гандлю, пайшлі на больш сур'ёзнае супрацоўніцтва. Цяпер мы павінны падпісаць дагавор аб свабодным перамяшчэнні паслуг, скажам так. Г.зн. тое, што мы ўжо зрабілі часткова ў ЕўрАзЭС, а больш у Саюзнай дзяржаве"...
6 Крс 2017
Балбатоўскі: Павелічэнне перыяду бязвізавага знаходжання ў Беларусі павысіць попыт на паслугі здраўніц Балбатоўскі: Павелічэнне перыяду бязвізавага знаходжання ў Беларусі павысіць попыт на паслугі здраўніц
Дырэктар цэнтра адзначыў, што цяпер назіраецца павелічэнне колькасці іншаземцаў, якія, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага ўезду, купляюць туры выхаднога дня ў беларускіх санаторыях, у асноўным размешчаных у прысталіччы, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Калі будзе павялічаны тэрмін знаходжання, то гэта прывядзе да росту попыту на санаторна-курортныя паслугі здраўніц, лічыць Генадзь Балбатоўскі...
6 Крс 2017
Мірончык: Беларусь цвёрда прыхільна да выканання ўсіх дасягнутых у ЕАЭС дамоўленасцей Мірончык: Беларусь цвёрда прыхільна да выканання ўсіх дасягнутых у ЕАЭС дамоўленасцей
"Беларускі бок паслядоўна выступае за цесную інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і цвёрда прыхільны да выканання ўсіх дасягнутых дамоўленасцей - як на двухбаковым узроўні, так і на шматбаковым. Цяпер завершана работа па аналізе ўсіх дакументаў, прапанаваных да падпісання ў снежні 2016 года. Разлічваем, што ў бліжэйшы час адкрытых пытанняў да нас не застанецца"...
5 Крс 2017
Шамко: Увядзенне бязвізавага рэжыму пасадзейнічае развіццю ў Мінску дзелавога турызму Шамко: Увядзенне бязвізавага рэжыму пасадзейнічае развіццю ў Мінску дзелавога турызму
"Увядзенне бязвізавага рэжыму, па якім у краіну прыбылі ўжо каля 8 тыс. чалавек, - гэта паказчык таго, што Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для развіцця дзелавога турызму. Для гэтага ёсць усе падставы", - падкрэсліў міністр і адзначыў, што ў краіне добра развіта транспартная сфера, інфраструктура, забяспечана бяспека...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі