Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Чэр 2014

Змястоўныя дыскусіі аб геапалітыцы і сусветнай эканоміцы чакаюцца на медыяфоруме ў Мінску

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змястоўныя дыскусіі аб геапалітыцы і сусветнай эканоміцы чакаюцца на IX Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету", які праходзіць у Мінску. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Медыяфорум - гэта не толькі эксперт-сесіі і Летняя школа журналістыкі, але яшчэ і сур'ёзнае абмеркаванне актуальных праблем развіцця сучаснага свету. Таму на пленарным пасяджэнні мы чакаем змястоўных дыскусій па тэме геапалітыкі, сусветнай эканомікі, журналістыкі", - адзначыла Лілія Ананіч.

Паводле яе слоў, у сучасных умовах сродкі масавай інфармацыі павінны кансалідаваць намаганні па ўмацаванні гуманітарнага супрацоўніцтва і накіроўваць іх на вырашэнне самых складаных задач. Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што далёка не заўсёды медыя служаць справе міру і стварэння. "На жаль, сёння СМІ з дапамогай новых тэхналогій часта ўцягваюцца ў інфармацыйныя войны. Лічу, што на форуме ў Мінску пойдзе сумленная, шчырая, адкрытая размова аб журналістах, ролі журналістыкі, неабходнасці падаваць праўдзівую інфармацыю, якая служыла б умацаванню ўзаемаразумення, міру, дружбы паміж народамі", - сказала яна.

Першы намеснік міністра інфармацыі таксама паведаміла, што ўдзельнікамі медыяфоруму ў гэтым годзе стануць каля 500 чалавек, якія будуць прадстаўляць 26 дзяржаў, у тым ліку Беларусь. Цікавасць да мерапрыемства праявілі акрэдытаваныя ў краіне дыпламатычныя прадстаўніцтвы, таму шэраг краін будзе прадстаўлены іх кіраўнікамі.

Беларускі міжнародны медыяфорум - буйнейшы і ўнікальны своеасаблівы праект на прасторы краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. За гады існавання ён стаў знакавай пляцоўкай абмену думкамі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый з удзелам экспертна-медыйнай супольнасці па актуальных праблемах сучаснага свету. Сярод пытанняў, якія абмяркуюць эксперты ў гэтым годзе, "Суверэнізацыя і інтэграцыя. Еўразійскі эканамічны саюз як платформа стварэння новага свету", "Сусветная камунікацыя ў кантэксце шматпалярнага свету", "Выклікі і пагрозы XХI стагоддзя. Роля міжнароднай супольнасці ў прадухіленні канфліктаў і войнаў".

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Беларускі саюз журналістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі