Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jan 2016

Жаночай спрынтарскай гонкай у Антхольцы адкрыецца шосты этап Кубка свету па біятлоне

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У італьянскім Антхольцы сёння прадоўжыцца біятлонны нон-стоп. Жаночай спрынтарскай гонкай на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі стартуе шосты этап Кубка свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля пяці праведзеных кубкавых этапаў лепшай з беларускіх страляючых лыжніц з'яўляецца Надзея Скардзіна, якая цяпер займае 13-е месца ў агульным заліку, маючы ў сваім актыве 284 ачкі. Астатнія прадстаўніцы Беларусі знаходзяцца далёка ад лідараў: 39 - Дар'я Юркевіч (101 ачко), 52 - Настасся Дубарэзава (32), 53 - Ірына Крыўко (29), 67 - Надзея Пісарава (13), 74 - Ганна Сола (4).

Агульны кубкавы залік у жанчын па-ранейшаму ўзначальвае чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава, у якой 611 балаў, на другой пазіцыі францужанка Мары Дарэн-Абер - 538, трэцяй ідзе немка Францыска Хільдэбранд - 520. У заліку Кубка нацый сярод жанчын беларуская зборная знаходзіцца на 9-й пазіцыі (2704 ачкі). Наперадзе каманда Германіі (3640), другая пазіцыя ў біятланістак Украіны (3288), трэцяе месца ў зборнай Чэхіі (3202).

У мужчын у асабістым заліку наперадзе пераможца апошніх чатырох Кубкаў свету француз Мартэн Фуркад (655), другім ідзе нарвежскі біятланіст Тар'е Бо (468), на трэцім радку яго суайчыннік Эміл-Хегле Свендсэн (465). Сярод беларускіх страляючых лыжнікаў лепшы паказчык у Рамана Ялетнава, які мае ў сваім актыве 41 бал, знаходзячыся на 51-й пазіцыі. Аляксандр Дарожка займае 58-е месца (27 ачкоў), Уладзімір Чапелін на 59-м радку (26), Дзмітрый Дзюжаў размясціўся на 67-м месцы (20), Сяргей Бачарнікаў знаходзіцца на 80-й пазіцыі (5).

У мужчынскім Кубку нацый у беларускай зборнай 13-е месца (2254 ачкі). На першай пазіцыі біятланісты Нарвегіі (3758), другой ідзе каманда Расіі (3456), трэцяе месца ў нямецкай зборнай (3375).

Поўная праграма шостага этапу Кубка свету ў Антхольцы:

21 студзеня

жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км;

22 студзеня

мужчынская спрынтарская гонка на 10 км;

23 студзеня

жаночая гонка праследавання на 10 км;

мужчынская гонка праследавання на 12,5 км;

24 студзеня

жаночая эстафета 4х6 км;

мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі