Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Сак 2014

Зборная Беларусі па хакеі 31 сакавіка пачне вучэбна-трэніровачны збор перад ЧС-2014

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі пачне заключны ў гэтым сезоне вучэбна-трэніровачны збор 31 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея (ФХРБ).

У рамках маючага адбыцца збору беларуская дружына правядзе сем спарынгаў перад дамашнім чэмпіянатам свету 2014 года. Шэсць таварыскіх матчаў адбудуцца ў красавіку ў рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку і адзін - у маі супраць зборнай Даніі.

На гэты момант галоўны трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан выклікаў на збор 9 хакеістаў з клубаў КХЛ і экстралігі чэмпіянату Беларусі. Сярод іх варатар Віталь Коваль ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ); абаронцы Андрэй Антонаў ("Аўтамабіліст", Екацярынбург, КХЛ), Уладзімір Дзянісаў ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ); форварды Аляксей Угараў ("Адмірал", Уладзівасток, КХЛ), Андрэй Сцяпанаў ("Амур", Хабараўск, КХЛ), Сяргей Дзямагін ("Аўтамабіліст", Екацярынбург, КХЛ), Канстанцін Кальцоў ("Атлант", Мыцішчы, КХЛ), Андрэй Касціцын ("Трактар", Чэлябінск, КХЛ), Антон Елісеенка ("Металург", Жлобін). Поўны спіс ігракоў будзе сфарміраваны пасля заканчэння выступлення каманд у плэй-оф чэмпіянатаў.

Поўны расклад бліжэйшых таварыскіх гульняў нацыянальнай зборнай Беларусі такі:

9, 11 красавіка. Нарвегія - Беларусь (2 гульні ў гасцях);

17, 18 красавіка. Беларусь - Швейцарыя (2 гульні дома);

24, 26 красавіка. Данія - Беларусь (2 гульні ў гасцях);

3 мая. Беларусь - Данія (дома).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі