Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Feb 2016

Зборная Беларусі па біятлоне заняла 12-е месца ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па біятлоне заняла 12-е месца ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету ў канадскім Кэнмары, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі квартэт у складзе Дар'і Юркевіч, Ганны Сола, Максіма Вараб'я і Аляксандра Дарожкі прайшоў дыстанцыю за 1 гадз 09 мін 0,1 сек і выкарыстаў чатырнаццаць дадатковых патронаў на васьмі агнявых рубяжах. Перамаглі ў змешанай эстафеце біятланісты Германіі Францыска Хільдэбранд, Францыска Пройс, Арнд Пайфер, Сімон Шэмп - 1 гадз 05 мін 38,8 сек (0 промахаў + 4 дадатковыя патроны). Другое месца заняла зборная Італіі - 1 гадз 06 мін 51,7 сек (1+10), бронзавымі прызёрамі этапу Кубка свету сталі нарвежцы - 1 гадз 07 мін 02,6 сек.

У адзіночнай змешанай эстафеце (суперміксце) перамогу святкавалі вядомыя французскія біятланісты Мары Дарэн Абер і Мартэн Фуркад - 37 мін 59,0 сек (0+4), сярэбранай узнагароды ўдастоіліся аўстрыйцы Ліза Тэрэза Хаўзер і Сімон Эдэр - 38 мін 44,2 сек (0+8), трэцяе месца ў нарвежцаў Хільды Фенэ і Ларса Эгле Біркеланда - 38 мін 54,3 сек (0+7). Беларусы Дар'я Блашко і Дзмітрый Абашаў занялі 19-е месца - 41 мін 40,0 сек (2+7).

Наступны, восьмы, этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца з 10 па 14 лютага ў амерыканскім Прэск-Айле і пачнецца спрынтарскімі гонкамі на 10 км у мужчын і на 7,5 км у жанчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі