Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2015

Замежныя грамадзяне могуць наведваць Белавежскую пушчу без віз

12 чэрвеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Бязвізавы ўезд у Белавежскую пушчу для замежных турыстаў пачынае дзейнічаць сёння, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку без візы не больш як тры дні. Скарыстацца бязвізавым рэжымам магчыма толькі праз пункт пропуску "Перароў - Белавежа". Падставай для гэтага з'яўляецца дакумент, які прадастаўляе замежнаму грамадзяніну права на наведванне нацыянальнага парку.

Як растлумачылі ў нацыянальным парку "Белавежская пушча", для атрымання такога дакумента неабходна зарэгістравацца на сайце нацпарку (атрыманыя даныя будуць выкарыстоўвацца для перадачы на пагранічны пункт пропуску), дачакацца пацвярджэння апрацоўкі заяўкі (адказ прыйдзе на электронную скрыню, пазначаную пры рэгістрацыі на сайце нацпарку) і раздрукаваць атрыманы па электроннай пошце пропуск. У названую ў пропуску дату трэба быць на пункце пагранічнага пропуску з дакументамі, неабходнымі для пераходу граніцы (пашпарт, страхавы поліс, пропуск).

Для турыстычных кампаній працэс рэгістрацыі будзе праходзіць у два этапы. Спачатку неабходна будзе забраніраваць тур, якому будзе прысвоены ўнікальны нумар (ID), пасля чаго зарэгістраваць удзельнікаў тура.

Усе палі пры рэгістрацыі абавязковыя для запаўнення. Запаўняюцца яны толькі лацінскімі вялікімі літарамі. Заяўкі, запоўненыя з парушэннем правіл, прымацца не будуць.

Дзяржпагранкамітэт у сваю чаргу нагадвае, што замежным грамадзянам, якія не выехалі на працягу трох сутак па незалежнай ад іх прычыне і знаходзяцца на тэрыторыі парку, яго адміністрацыя выдае пісьмовае пацвярджэнне абставін, што перашкодзілі іх выезду, а таксама інфармуе аб такіх грамадзянах пагранічнікаў.

Адміністрацыя нацыянальнага парку забяспечвае своечасовую перадачу ў органы пагранічнай службы звестак аб замежных грамадзянах, якія маюць дакумент на права бязвізавага наведвання Белавежскай пушчы.

Кантроль за іх знаходжаннем у межах устаноўленых турыстычных маршрутаў на тэрыторыі, што ўваходзіць у пагранічную зону, ажыццяўляецца супрацоўнікамі пагранслужы, на тэрыторыі, якая не ўваходзіць у пагранзону, прадстаўнікамі нацпарку.

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, ужо ў першы дзень дзеяння бязвізавага рэжыму Белавежскую пушчу наведае турыстычная група з Польшчы ў складзе 30 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі