Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2014

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу над камандай "Легенды хакея СССР" - 12:9

Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэлася з камандай "Легенды хакея СССР"20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёння ў Мінску ў таварыскім хакейным матчы атрымала перамогу над камандай "Легенды хакея СССР" з лікам 12:9, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З самага пачатку матчу каманды імкнуліся гуляць у актыўны атакуючы хакей, па чарзе абменьваючыся вострымі выпадамі і кідкамі па варотах праціўніка. Першай адкрыць лік удалося камандзе Прэзідэнта. Шайбу на шостай мінуце закінуў нападаючы Андрэй Кавалёў з перадачы Уладзіміра Цыплакова.

Амаль праз мінуту лік на табло стаў 2:0 на карысць беларусаў - галявы момант па-майстэрстку рэалізаваў Аляксандр Лукашэнка з перадачы Андрэя Асташэвіча і Паўла Белага.

Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэлася з камандай "Легенды хакея СССР"Далей гульня вялася з пераменным поспехам, і на перапынак лядовыя дружыны пайшлі з лікам 5:4 на карысць беларускай каманды.

У другім перыядзе каманды не змаглі парадаваць балельшчыкаў вялікай колькасцю галоў. У самым пачатку госці зраўнавалі лік, а ў канцы другой дваццацімінуткі ён зноў стаў нічыйным - 6:6.

У трэцім перыядзе і гаспадары, і госці актывізаваліся. Спачатку каманда Прэзідэнта закінула ў вароты сапернікаў тры шайбы, затым камандзе гасцей удалося адыграць дзве шайбы, але ў выніку ў матчы перамогу святкавалі беларусы. Пры гэтым дванаццатую шайбу лядовая дружына Прэзідэнта закінула ўжо ў пустыя вароты, паколькі варатар каманды "Легенды хакея СССР" на апошняй мінуце быў заменены на шостага палявога іграка.

Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэлася з камандай "Легенды хакея СССР"Усяго ў ходзе матчу Аляксандр Лукашэнка стаў аўтарам аднаго гола і зрабіў тры галявыя перадачы.

Пэўную адметнасць матчу надаў удзел у складзе каманды гасцей чэмпіёнкі свету па боксе Наталлі Рагозінай, якая тым не менш паспяхова ўдзельнічала ў гульні і нават закінула шайбу. Па выніках матчу разам з варатаром Уладзімірам Мышкіным яна была прызнана лепшым іграком у складзе сваёй каманды.

Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэлася з камандай "Легенды хакея СССР"Лепшымі ігракамі ў складзе каманды Прэзідэнта названы Уладзімір Копаць і Андрэй Кавалёў.

Хакейная каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сустрэлася з камандай "Легенды хакея СССР"Гульня адбылася на лядовай арэне ХК "Юнацтва-Мінск" у парку Горкага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі