Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2017

Wi-Fi з'явіцца ў мінскіх аўтобусах

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Wi-Fi з'явіцца на некаторых аўтобусных маршрутах Мінска, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара ДП "Мінсктранс" Іван Жук.

Праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць магчымасць скарыстацца бесправадным інтэрнэтам у грамадскім транспарце. Пакуль абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме. Чакаецца, што Wi-Fi будзе даступны пасажырам аўтобусаў нумар 100 "ДС Славінскага - аэрапорт Мінск-1", нумар 1 "ДС Вяснянка - Вакзал" і нумар 300э "Нацыянальны аэрапорт Мінск - аўтавакзал "Цэнтральны".

"Удзельнікі конкурсу маглі пратэставаць свае тэхнічныя магчымасці. Канчатковае рашэнне плануецца прыняць да канца месяца", - адзначыў Іван Жук.

Як паведамлялася, вясной бягучага года аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў пусцілі па гарадскіх маршрутах Гомеля. На першым этапе Wi-Fi з'явіўся ў 20 аўтобусах.

Каб карыстацца бясплатным інтэрнэтам, трэба прайсці ідэнтыфікацыю. Для гэтага распрацаваны спецыяльны партал аўтарызацыі. Механізм максімальна спрошчаны: на нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS з кодам, які трэба ўвесці ў абазначаны радок на партале. Такая схема поўнасцю адпавядае патрабаванням заканадаўства.

У канцы верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўключыла Wi-Fi-перадатчыкі ў пералік радыёэлектронных устройстваў, якія не падпадаюць пад спецыяльную рэгістрацыю. Такім чынам, з'явілася магчымасць прадастаўляць бясплатны Wi-Fi ў грамадскім транспарце. Кампанія velcom адной з першых распрацавала рашэнне, заснаванае на ўласнай 3G-сетцы, і прапанавала яго транспартным перавозчыкам па ўсёй краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі