Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2015

Візіт у Беларусь стане больш даступным для грамадзян ЗША і падданых Вялікабрытаніі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь стане больш даступным для грамадзян ЗША і падданых Вялікабрытаніі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Беларускі бок прыняў рашэнне знізіць кошт консульскіх збораў, што спаганяюцца з грамадзян ЗША і падданых Вялікабрытаніі, да ўзроўню, які дзейнічае ў адносінах да грамадзян большасці іншых краін. Гэты крок з'яўляецца часткай комплексу рашэнняў, накіраваных на лібералізацыю візавай палітыкі Беларусі, што ўступілі ў сілу ў студзені 2015 года. Акрамя зніжэння кошту консульскіх збораў, істотна спрошчаны працэдуры атрымання віз для вучобы, правілы ўезду для кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Прэс-сакратар дадаў, што створана магчымасць атрымання дзелавых і гуманітарных віз у спрошчаным парадку на тэрмін да трох гадоў. Акрамя таго, заяўнікі з ЗША і Вялікабрытаніі, якія не дасягнулі 14 гадоў, будуць вызвалены ад консульскага збору. "Наша краіна паслядоўна праводзіць палітыку лібералізацыі візавага рэжыму. У першую чаргу гэта датычыцца тых краін, з боку якіх мы не бачым міграцыйных рызык", - растлумачыў ён.

Прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Беларусь усяляк імкнецца наладжваць дзелавыя, гуманітарныя, культурныя, адукацыйныя кантакты з іншымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі