11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь, які адбудзецца 14 кастрычніка, будзе прымеркаваны да 400-годдзя з'яўлення Крупецкага абраза Божай Маці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім Экзархаце.
"Візіт адбудзецца па запрашэнню Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі", - растлумачылі ў Экзархаце.
Патрыярх Кірыл узначаліць урачыстае богаслужэнне ў Свята-Пакроўскім храме Мінска, які пабудаваны на месцы цудоўнага з'яўлення абраза Божай Маці.
У час візіту адбудзецца таксама адкрыццё помніка Свяцейшаму Патрыярху Аляксію ІІ, устаноўленага ў храме Усіх Святых у беларускай сталіцы. Акрамя таго, каля Дома міласэрнасці Патрыярх Кірыл асвяціць месца будаўніцтва эксперыментальнай школы з палепшанай планіроўкай і паглыбленай функцыянальнай структурай.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|