Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jul 2016

Вызначаны парадак выступленняў фіналістаў адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2016"

Вызначаны парадак выступленняў фіналістаў адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2016"8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны парадак выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 26 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Па выніках жараб'ёўкі канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Марыя Магільная (Магілёў);

2. Шоу-група So-Ni-Ka (Віцебск);

3. Алена Цітова (Магілёў);

4. Юлія Мажылоўская (Мінск);

5. Стэфанія Сакалова (Мінск);

6. Група "Нясумны ўзрост" (Мінск);

7. Марыя Жыліна (Мінск);

8. Зінаіда Купрыяновіч (Мінск);

9. Вольга Канавалава (Магілёў);

10. Аляксандр Мінёнак (Мінск).

Пасля жараб'ёўкі з фіналістамі паразмаўлялі арганізатары праекта, а таксама ўрач-фаніятр Наталля Канойка, якая будзе кансультаваць юных артыстаў.

Шоу-група So-Ni-Ка (Віцебск) выступіць пад нумарам 2Па традыцыі заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 26 жніўня.

Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу. Так, у канцы ліпеня - пачатку жніўня Белтэлерадыёкампанія для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку. У гэтым годзе асноўная задумка - "Дзеці прымяраюць дарослую прафесію". Рэжысёрам відэавізітак выступіць Юрый Ярошык.

Вольга Канавалава (Магілёў) выступіць пад нумарам 9Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы (а гэта будзе студыя "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі) тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара для тэлешоу. Напярэдадні фіналу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.

Інфармацыя аб праекце прадстаўлена на афіцыйным сайце медыяхолдынга, а таксама ў афіцыйнай групе "Укантакце: "Еўрабачанне-2016. Беларусь".

Марыя Мішына (Мінск) выступіць пад нумарам 7Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацыянальнага адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі