Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліс 2015

Выстава карцін беларускага мастака Уладзіміра Зінкевіча адкрылася ў ААЭ

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава карцін "Вясёлка ў вадзе" беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі прафесара Уладзіміра Зінкевіча адкрылася ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы ў Абу-Дабі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка і міністр культуры, моладзі і грамадскага развіцця ААТ шэйх Нахаян бен Мубарак аль-Нахаян.

Экспазіцыя, якая складаецца з больш як 20 твораў, выкананых у жанры сучаснага мастацтва з прымяненнем спецыяльных матэрыялаў і інкрустацыяй пальмавым лісцем, выклікала сапраўдную цікавасць у знатакоў мастацтва і экспертаў з ААЭ і Еўропы, якія наведалі мерапрыемства, адзначылі ў прэс-службе.

У час гутаркі з Уладзімірам Зінкевічам шэйх Нахаян бен Мубарак аль-Нахаян адзначыў высокі прафесіяналізм беларускага мастака, унікальнасць і цудоўную энергетыку яго работ. Міністр культуры ААЭ таксама вітаў развіццё беларуска-эмірацкіх культурных сувязей, якія ўносяць значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі