Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2017

Выстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" з унікальнымі архіўнымі фота адкрылася ў сталіцы

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" адкрылася сёння ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўленыя на выстаўцы ўнікальныя фатаграфіі - яркая дэманстрацыя таго, як змянялася беларуская сталіца. У экспазіцыю ўвайшлі архіўныя фота Мінска пачынаючы з 1916 года. Усяго экспануецца больш за 50 фатаграфій, на якіх адлюстраваны Траецкае прадмесце, Верхні горад, ГУМ, ЦУМ, вуліцы Леніна, Кірава, Чырвонаармейская, Гандлёвая, плошчы Якуба Коласа, Перамогі, Кастрычніцкая, Прывакзальная, праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, Камсамольскае возера, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Няміга.

"Параўнай Мінск" - адзін з раздзелаў мультымедыйнага спецпраекта Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Мінск і мінчане", прысвечанага 950-годдзю беларускай сталіцы. Яго прэзентацыя адбылася ў маі на XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі".

Як адзначыў генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, фотавыстаўка арыентавана ў першую чаргу на моладзь, хоць цікавая і прадстаўнікам старэйшага пакалення. "Вельмі хацелася б, каб маладыя наведвальнікі выстаўкі ўбачылі, колькі працы ўкладзена ў гэты горад, і ацанілі, колькі намаганняў патрабуецца для падтрымання сталіцы ў такім парадку і прыгажосці", - сказаў Дзмітрый Жук. І дадаў, што для яго, як і для кожнага мінчаніна, асабліва важна эмацыянальная сувязь з горадам свайго дзяцінства.

Усе фатаграфіі зняты ў розныя гады фатографамі БЕЛТА (за выключэннем дарэвалюцыйных рэпрадукцый). Сучасны Мінск прадстаўлены ў асноўным работамі маладых супрацоўнікаў агенцтва. І, мяркуючы па экспазіцыі, гэта работа была для іх вельмі цікавая, хоць і складаная: патрабавалася знайсці такі ж ракурс здымкі, як на архіўнай фатаграфіі шмат дзесяцігоддзяў таму, але ж многія знакавыя месцы сталіцы змяніліся да непазнавальнасці.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выстаўкі: "Яна цудоўная. Я ўдзячны БЕЛТА за тое, што праведзена паралель паміж старым і сучасным Мінскам. Абсалютна ўпэўнены, што выстаўка будзе цікавая маладым і пажылым мінчанам, гасцям сталіцы".

Выстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" - сумесны праект БЕЛТА і Цэнтральнага раёна сталіцы, рэалізаваны пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Яна будзе экспанавацца паўтара месяца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі