5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка беларускага мастацтва адкрылася ў Венгерскім дзяржаўным саюзе журналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У экспазіцыі прадстаўлены праект знакамітага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера "Культурны плакат", графічныя творы выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, малюнкаў дзяцей - прызёраў міжнароднага конкурсу "Вясёлка", які кожныя два гады праводзіцца ў венгерскім горадзе Занка.
На цырымоніі адкрыцця Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі падкрэсліў высокі ўзровень развіцця двухбаковых адносін, а таксама зрабіў акцэнт на важнасці далейшага пашырэння супрацоўніцтва ў галінах культуры і мастацтва.
Выстаўка, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Венгрыі, прадоўжыцца да 14 лістапада.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|