Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2018

Выданні БЕЛТА прэтэндуюць на ўзнагароды XV Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі"

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выданні БЕЛТА прэтэндуюць на ўзнагароды XV Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Альбом БЕЛТА "Імгненні стагоддзя", прымеркаваны да 100-годдзя Беларускага тэлеграфнага агенцтва, прадстаўлены ў намінацыі "Мая краіна". У ёй заяўлены выданні, якія асвятляюць розныя аспекты жыцця дзяржаў - удзельніц конкурсу.

Другая кніга - "Адраджаючы палёт. Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407. 65 гадоў" - прадстаўлена ў намінацыі "Надрукавана ў Садружнасці". Гэта выданні, надрукаваныя на паліграфічнай базе дзяржаў СНД. Кніга прысвечана 65-годдзю стварэння флагмана авіярамонтнай галіны Беларусі ААТ "Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407". У ёй сабраны факты аб найбольш знакавых падзеях, якія даюць поўнае і вобразнае ўяўленне аб гісторыі ўзнікнення і развіцця завода. У свой час завод рамантаваў авіялайнеры з усяго СССР, і цяпер яго заказчыкі ў тым ліку краіны СНД.

Свае лепшыя выданні на XV Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" ў Душанбэ прадставілі "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Вышэйшая школа" і іншыя айчынныя выдаўцы.

Пасяджэнне журы XV Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў сталіцы Таджыкістана з 28 па 30 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі