Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Крс 2015

Вучоныя НАН Беларусі прадставяць 35 інавацыйных распрацовак на выстаўцы ў Баку

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставяць 35 інавацыйных распрацовак на выстаўцы ў Баку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Дэлегацыя НАН прыме ўдзел у XXI Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці "WorldFood" і IX Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі "Caspian Agro", якія адбудуцца 21-23 мая 2015 года ў Баку. Нашы вучоныя прадставяць там 35 новых інавацыйных распрацовак", - растлумачылі ў прэс-службе.

На экспазіцыі НАН Беларусі на плошчы 100 кв.м. прэзентуе біятэхналогіі для жывёлагадоўлі, рыбаводства, раслінаводства, біялагічныя прэпараты для аховы агародніны, пладова-ягадных і драўняных культур ад комплексу грыбных і бактэрыяльных хвароб, біяпрэпараты для стымуляцыі росту раслін, тэхналогіі атрымання экалагічна чыстых арганічных угнаенняў і іншыя інавацыйныя распрацоўкі. "На адкрытай пляцоўцы выстаўкі наведвальнікам будзе прадстаўлена магчымасць тэсціравання ўжывую новай тэхналагічнай лініі абсталявання для прыёму, апрацоўкі і перадпрадажнай падрыхтоўкі плодаагародніннай прадукцыі, распрацаванай ДП "Эксперыментальны завод" НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі", - паведамілі спецыялісты прэс-службы.

Удзел у выстаўцы дасць магчымасць арганізацыям Нацыянальнай акадэміі навук устанавіць партнёрскія адносіны з навуковымі і прамысловымі арганізацыямі іншых краін на ўзаемавыгадных умовах, заключыць дагаворы і лізінгавыя пагадненні. Удзел у ёй прымуць Інстытут фізіка-арганічнай хіміі, Інстытут генетыкі і цыталогіі, Інстытут мікрабіялогіі, ДП "Эксперыментальны завод" НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі, НПЦ па біярэсурсах, ДНУ "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі".

"У аграрнай сферы Азербайджана ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі насельніцтва, павышэння экспартнага патэнцыялу арганізуюцца сучасныя аграпаркі і буйныя фермерскія гаспадаркі, вядзецца тэхнічнае пераўзбраенне сельскай гаспадаркі. Новыя інавацыйныя распрацоўкі і сучаснае абсталяванне, біятэхналогіі, распрацаваныя ў арганізацыях акадэміі, могуць знайсці прымяненне на рынках Азербайджана, а таксама на рынках больш як 30 іншых краін, што ўдзельнічаюць у выстаўцы", - падкрэслілі ў НАН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі