Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Снж 2015

Віртуальную экскурсію па музеях Ватыкана прапануюць зрабіць у Мінску

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паказы фільма "Музеі Ватыкана 3D" пройдуць у кінатэатры "Цэнтральны" 25-26 снежня, паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Мінчане і госці сталіцы змогуць азнаёміцца з работамі з мастацкай калекцыі Пап Рымскіх за 500 гадоў. Яны ўбачаць скульптуры Мікеланджэла Буанароці і Луча Фантана, карціны Джота ды Бандонэ, Леанарда Да Вінчы і Мерызі да Караваджа, Ван Гога, Марка Шагала і Сальвадора Далі, фрэскі Рафаэля і неверагодныя творы Мікеланджэла ў Сіксцінскай капэле. Падарожжа пройдзе пад кіраўніцтвам дырэктара музеяў Ватыкана прафесара Антоніа Паалучы.

Самую знакамітую ў гісторыі калекцыю твораў мастацтва пакажуць у 3D. Упершыню для здымак унутры музеяў Ватыкана і Сіксцінскай капэлы прымянілі камеры Ultra HD 4K/3D і тэхналогіі, якія ў кіно выкарыстоўваюць рэжысёры Джэймс Кэмеран і Цім Бёртан.

Фільм здымаўся на працягу чатырох месяцаў. Усяго было знята больш за 40 фрэсак і карцін. Новыя вуглы і планы здымкі надалі ім такую перспектыву, што глядач літаральна апынаецца "ўнутры" палотнаў. Вытворчая група складалася з 40 італьянскіх прафесіяналаў, якая ў агульнай колькасці прайшла 3 тыс.км па калідорах і залах адных з самых наведвальных музеяў свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі