Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Dec 2014

Вясной 2015 года Беларусь упершыню стане гаспадыняй чэмпіянату свету па футзале

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясной 2015 года беларускіх аматараў спорту чакае знамянальная падзея. З 17 па 25 красавіка Беларусь упершыню стане гаспадыняй чэмпіянату свету па футзале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матчы групавога этапу сусветнага першынства пройдуць на пляцоўках Мінска, Брэста і Пінска, а ў Маладзечне і Барысаве адбудуцца паказальныя гульні. Паўфіналы і фінал спаборніцтваў лепшых футзальных дружын планеты пройдуць у Мінску.

Жараб'ёўка групавой стадыі чэмпіянату свету-2015 адбудзецца ў беларускай сталіцы 27 студзеня. Ужо вядомы каманды, якія ўзначаляць 4 папярэднія квартэты. Імі сталі зборныя Беларусі, Аргенціны (бронзавы прызёр ЧС-2011), Калумбіі (чэмпіён свету-2011) і Парагвая (сярэбраны прызёр ЧС-2011).

Беларусь стала лідарам адной з груп не толькі па праву прымаючага боку. У апошнія гады зборная нашай краіны, якую ўзначальвае Сяргей Сафонаў, дабілася немалых поспехаў. На сусветным першынстве 2011 года, якое праходзіла ў Калумбіі, беларусы занялі высокае 5-е месца, а ў адыходзячым годзе сталі чэмпіёнамі Еўропы ў Чэхіі.

У другую карзіну пры жараб'ёўцы трапілі каманды Уругвая, Чэхіі, Расіі і Бельгіі. Усе гэтыя зборныя таксама не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі розных топ-турніраў. Трэцюю групу склалі дружыны Нарвегіі, Бразіліі, Славакіі, Венесуэлы і Францыі, а ў чацвёртай карзіне будуць знаходзіцца каманды Аўстраліі, Марока, Кыргызстана і Кюрасаа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі