Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2014

Усе новыя гасцініцы ў Мінску адкрыюцца да 29 красавіка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе новыя мінскія гасцініцы адкрыюцца да 29 красавіка, паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка дзяржаўнай установы "Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама" Юрый Натычка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца, што 10 красавіка адкрыюць гасцініцу "Беларусь" пасля рэканструкцыі, а таксама атэлі "Манастырскі" і "На Замкавай". Магчыма, 11 красавіка адкрыецца "Вікторыя-Алімп". Будаўніцтва гэтых аб'ектаў поўнасцю завершана, яны ўведзены ў эксплуатацыю, цяпер завяршаецца апошняя падрыхтоўка да адкрыцця", - адзначыў Юрый Натычка. Акрамя таго, гатова да адкрыцця ў бліжэйшыя дні гасцініца эканомкласа Hold Time.

"Гэтымі днямі павінен быць падпісаны акт уводу гасцініцы "Рэнесанс" на праспекце Дзяржынскага, яна адкрыецца да 15 красавіка. Апошняй будзе гасцініца "Пекін", згодна з інвестдагаворам яе плануецца адкрыць 29 красавіка", - расказаў Юрый Натычка.

Сёння адкрыліся гасцініцы "Вікторыя-2", "Арэна" і IT Time. Раней пачалі работу "Нарачанская", BonHotel, "Славянская" і East Time.

Усяго да ЧС-2014 па хакеі ў сталіцы пачынаюць работу 13 новых гасцініц, а таксама рэканструяваная гасцініца "Беларусь". З уводам гэтых гасцініц агульны нумарны фонд Мінска складзе амаль 14,6 тыс. месц адначасовага размяшчэння, з іх 9,6 тыс. месц - нумарны фонд гасцініц. Акрамя таго, гасцей чэмпіянату свету па хакеі будуць прымаць хостэлы і студэнцкія інтэрнаты ў фан-вёсцы. Пры неабходнасці будуць задзейнічаны аграсядзібы, санаторыі і базы адпачынку.

Гаворачы пра кошт пражывання ў мінскіх гасцініцах, Юрый Натычка выказаў думку, што ён будзе паступова зніжацца. "Сярэдні кошт пражывання ў гасцініцах у 2013 годзе ў параўнанні з 2012-м знізіўся прыкладна на 15 працэнтаў. Думаю, што да канца 2014 года цэны на гасцінічныя паслугі могуць знізіцца яшчэ на 15 працэнтаў", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі