Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2015

Усе наміналы новых беларускіх банкнотаў адрозніваюцца па колеры і маюць меткі для людзей са слабым зрокам

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе наміналы новых беларускіх банкнотаў адрозніваюцца па колеры. Аб гэтым сёння на прэзентацыі новых грошай, якія будуць уведзены ў абарачэнне ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года, паведаміла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банка Марына Дзёміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самым прыкметным адрозненнем новых банкнотаў ад старых з'яўляецца тое, што ўсе сем наміналаў адрозніваюцца па колеры і памеры, таму мы спадзяёмся, што ў вашых кашальках яны не будуць блытацца", - сказала Марына Дзёміна. У прыватнасці, на купюры 5 рублёў пераважаюць аранжавы і чырванавата-карычневыя колеры, 10 рублёў - блакітны і фіялетавы, 20 рублёў - жоўты і фіялетавы, 50 рублёў - зялёны і аранжавы, 100 рублёў - ізумрудны і фіялетавы, 200 рублёў - сіні і фіялетавы, 500 рублёў - сіне-ізумрудны і ружовы.

Яна таксама паведаміла, што на купюрах ёсць меткі для людзей са слабым зрокам. "На новых банкнотах зменены спецыяльныя меткі для людзей з аслабленым зрокам. На старых купюрах былі кропкі і рысачкі. Вырашана, што розныя геаметрычныя фігуры лепш успрымаюцца і запамінаюцца, таму на кожным банкноце ў левым верхнім вуглу размешчаны меткі для людзей са слабым зрокам", - растлумачыла галоўны спецыяліст. Акрамя таго, новыя купюры надрукаваны па спецыяльнай тэхналогіі. Нарэшце, вялікія лічбы наміналаў выкананы на кантрасце з асноўным фонам.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам Прэзідэнта ад 4 лістапада нумар 450. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены банкнотаў узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года і 1 беларускі рубель у грашовых знаках узору 2009 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі