18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння пад старшынствам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Пасяджэнне прысвечана 60-годдзю членства Беларусі ў арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У мерапрыемстве прыме ўдзел генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. У ходзе пасяджэння члены Нацыянальнай камісіі падвядуць вынікі супрацоўніцтва Беларусі па ўсіх напрамках дзейнасці ЮНЕСКА і абмяркуюць з гендырэктарам гэтай арганізацыі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.
У пасяджэнні таксама прыме ўдзел кіраўніцтва міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі, прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, у тым ліку маладзёжных арганізацый.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|