Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Снж 2013

Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.

Гэты дакумент быў перададзены ад Папы Францыска беларусцы Ядвізе Пастэрнак, якая жыве ў вёсцы Муляры Вілейскага раёна. Ён датаваны 11 кастрычніка 2013 года і ўяўляе сабой падзяку за служэнне Касцёлу.

Як растлумачылі ў РКЦ, Ядвіга была дзявятым дзіцем у сям'і, нарадзілася ў той жа вёсцы, дзе і жыве цяпер. У гады ганенняў гэта жанчына, у прыватнасці, захоўвала крыж ад капліцы, якая была разабрана савецкімі ўладамі ў 1960-я гады. Акрамя таго, Ядвіга Пастэрнак арганізавала вакол сябе людзей, дзякуючы чаму можна было праводзіць богаслужэнні перад вялікімі святамі. "Пачынаючы з 1949 года, Ядвіга разам з іншымі прыхаджанамі хадзіла на пахаванні, спявала малітвы, перад пахаваннем акрапляла магілу асвячонай вадой. Гэта ў той час было адзінай магчымай формай хрысціянскага пахавання", - растлумачылі ў РКЦ. Таксама дадалі, што жанчына малілася за католікоў і праваслаўных.

Дакумент быў перададзены Ядвізе Пастэрнак ва ўрачыстай абстаноўцы Апостальскім нунцыем у Беларусі (паслом Ватыкана) архібіскупам Клаўдыа Гуджэроці.

Як паведамлялася, раней архібіскуп Клаўдыа Гуджэроці ўжо заяўляў публічна, што Папа Рымскі Францыск перадаў пергамент са сваім благаславеннем жыхарцы Беларусі. Аднак да апошняга часу нунцый трымаў у сакрэце імя жанчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі