Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2013

Унікальныя фатаграфіі І.Рэпіна будуць прадстаўлены на "Славянскім базары ў Віцебску"

30 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Унікальныя фатаграфіі І.Рэпіна змогуць убачыць госці і ўдзельнікі ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музея-сядзібы І.Я.Рэпіна "Здраўнёва" Аляксей Сухарукаў.

Прэзентацыя выстаўкі будзе прымеркавана да адкрыцця форуму і пройдзе ў маёнтку мастака. Экспазіцыя ўключае 28 унікальных чорна-белых фатаграфій, зробленых з арыгінальных негатываў, якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Санкт-Пецярбургу. Здымкі належаць да перыяду 1904-1914 гадоў. Большасць з іх зроблены "бацькам расійскага фотарэпартажу" Карлам Булам у "Пенатах". На іх Ілья Рэпін працуе ў сваёй майстэрні, знаходзіцца ў кампаніі не менш вядомых гасцей: М.Горкага, У.Стасава, Ф.Шаляпіна, К.Чукоўскага і іншых персон. На асобных фатаграфіях майстар зняты з сям'ёй, сярод карцін, на адпачынку.

Калекцыя стала падарункам ад старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Аляксея Мілера, які наведаў музей-сядзібу 19 мая, у апошні дзень правядзення заключнага тура пятага карпаратыўнага фестывалю "Факел" самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў даччыных таварыстваў і арганізацый ААТ "Газпрам". "Гэтыя фатаграфіі будуць садзейнічаць працвітанню музея, прыцягваць сюды больш людзей, якія цікавяцца творчасцю славутага мастака", - выказаў тады глыбокую перакананасць Аляксей Мілер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі