Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Mar 2015

Унікальную біблію 1888 года прадэманструюць у Дзень праваслаўнай кнігі ў Гомелі

12 сакавіка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Унікальную біблію 1888 года выдання прадэманструюць у Гомельскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, дзё сёння пройдзе Дзень праваслаўнай кнігі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар установы Алег Ананьеў.

Удзельнікі і госці Дня праваслаўнай кнігі змогуць азнаёміцца з кніжнай выстаўкай, дзе цэнтральным экспанатам стане біблія 1888 года выдання. "Фаліянт быў выпушчаны расійскім выдаўцом Маўрыкіем Вольфам. Гэта першы з трох тамоў Бібліі, якая выдадзена тыражом усяго 100 экзэмпляраў", - расказаў Алег Ананьеў.

Таксама ўвазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя "Жывая крыніца духоўнасці" і экспазіцыя этнічных прадметаў беларускай нацыянальнай культуры з калекцыі лаўрэата літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Аляксандра Атрушкевіча.

У мерапрыемстве прымуць удзел епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стафан, прадстаўнікі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава і народнага аматарскага тэатра "Грачы".

Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у Беларускім Экзархаце, у гэтым годзе ён адзначаецца пяты раз. Свята звязана з выхадам у свет першай рускай друкаванай кнігі "Апостола" Івана Фёдарава. Яго мэта - яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга. У гэтым годзе ўрачыстыя мерапрыемствы прымеркаваны да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра - Хрысціцеля Русі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі