Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Dec 2014

Уладальнікам Гран-пры I Каляднага конкурсу вакалістаў у Мінску стаў узбекскі тэнар Раміз Усманаў

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікам Гран-пры I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў прызнаны ўзбекскі тэнар Раміз Усманаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, дзе на працягу тыдня праходзіла творчае спаборніцтва.

Уладальнік Гран-пры I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў ўзбекскі тэнар Раміз УсманаўЛаўрэатам I прэміі стала сапрана Марыя Шабуня (Беларусь), II прэмію конкурсу атрымала сапрана Валянціна Федзянёва (Украіна), а III прэміі быў удастоены грузінскі барытон Лаша Сесіташвілі.

Спецыяльнымі прэміямі Вялікага тэатра Беларусі, што даюць права на выступленне ў спектаклях тэатра, былі ўзнагароджаны тэнары Іон Цімофці (Малдова) і Аванэс Айвазян (Арменія). Таксама спецыяльныя прэміі ад членаў міжнароднага журы конкурсу атрымалі Валянціна Федзянёва, Марыя Шабуня і Аляксандр Рославец (Беларусь).

Заахвочвальная прэмія конкурсу дасталася салісту Вялікага тэатра Беларусі барытону Ільі Сільчукову.

Уладальнік Гран-пры конкурсу Раміз Усманаў вступае з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Анастасіяй МасквінойФінал І Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, арганізатарам якога з'яўляецца Вялікі тэатр Беларусі, адбыўся 17 снежня. Конкурс праходзіць у Мінску з 10 па 18 снежня. У І туры прынялі ўдзел 155 спевакоў з 20 краін, у ІІ тур былі дапушчаны 36 артыстаў і толькі 11 з іх дасягнулі фіналу. У заключным туры спаборніцтва, які стаў часткай праграмы V Каляднага опернага форуму, за перамогу змагаліся артысты з шасці краін: Талгат Мусабаеў (Казахстан), Ксенія Бахрытдзінава (Украіна), Ілья Сільчукоў (Беларусь), Валянціна Федзянёва (Украіна), Аляксандр Рославец (Беларусь), Валянцін Анікін (Расія), Марыя Шабуня (Беларусь), Сяргей Замыцкі (Украіна), Лаша Сесіташвілі (Грузія), Раміз Усманаў (Узбекістан), Павел Пятроў (Беларусь).

Лаўрэат I прэміі конкурсу беларуска Марыя ШабуняУ фінальным канцэрце конкурсу "Маладыя галасы сусветнай оперы" 17 снежня спевакі выканалі сцэны з опер рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі (дырыжор - уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Воліч). У дуэтах з удзельнікамі конкурсу выступілі салісты оперы: народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна, Алена Бундзелева, Настасся Масквіна, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі, Алена Золава, Аксана Якушэвіч, Дзмітрый Капілаў, Марына Аксёнцава, Алена Таболіч.

Фіналісты І Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаўУладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 10000 еўра, лаўрэат I прэміі будзе ўзнагароджаны сумай, эквівалентнай 7000 еўра, лаўрэат II прэміі ўдастоіцца грашовага прыза ў памеры 5000 еўра, а лаўрэат III прэміі атрымае 3000 еўра. Заахвочвальная прэмія журы складзе 1000 еўра ў эквіваленце.

Пераможцы І Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў выступяць 18 снежня ў гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які завершыць V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі