Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Чэр 2014

Удзельнікаў з пяці краін сабраў літаратурны форум у Полацку

3 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Каля 100 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і Расіі сабраў завяршальны этап адкрытага міжнароднага форуму "Славянская ліра-2014", які праходзіць 3-4 чэрвеня ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Імёны лепшых літаратараў у намінацыях "Мастацкі пераклад", "Драматургія", "Малая проза", "Паэзія. Гарадская лірыка", "Паэзія. Свабодная тэматыка" будуць агучаны 4 чэрвеня на цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў.

Акрамя галоўнага мерапрыемства, якое раскрывае інтрыгу творчага конкурсу, жыццё ўдзельнікаў насычана ў гэтыя дні і іншымі яркімі падзеямі. Так, сёння ў Полацкім раённым цэнтры рамёстваў і культур адбудзецца бліц-турнір паэтаў-сучаснікаў розных краін і вечар літаратуры "Пявучыя радкі Украйны мілай", прысвечаны ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку. У Музеі беларускага кнігадрукавання пройдзе круглы стол "Літаратурны працэс у Беларусі, Расіі, Украіне і іншых дзяржавах - удзельніцах форуму: іх узаемасувязь і ўзаемаабагачэнне". У час акцыі "Бібліяноч-2014" у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Ф.Скарыны будзе арганізаваны творчы вечар беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай. А 4 чэрвеня ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку ўдзельнікаў збярэ канферэнцыя "Літаратурная спадчына славян і сучаснікі".

Заснавальнік форуму "Славянская ліра" - Беларускі літаратурны саюз "Полацкая галіна" пры падтрымцы і садзейнічанні Полацкага райвыканкама. Форум прызначаны садзейнічаць захаванню і развіццю рускай мовы, рускамоўнай літаратуры, умацаванню літаратурных і культурных, агульначалавечых сувязей рускамоўных пісьменнікаў і перакладчыкаў, літаратурных крытыкаў Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі