Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Jan 2015

Удзельнікі юніёрскага ЧС-2015 па біятлоне ў Раўбічах атрымаюць бясплатныя візы

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі юнацкага і юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне, які пройдзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" з 17 па 24 лютага, вызвалены ад выплаты консульскага збору пры атрыманні візы, расказаў на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

"Усе афіцыйныя асобы чэмпіянату вызвалены ад выплаты консульскага збору пры атрыманні візы. У бягучым годзе гэта другое міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, удзельнікі якога карыстаюцца такім бонусам. Першым быў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі", - адзначыў першы намеснік міністра спорту і турызму.

Асноўная частка спартыўных дэлегацый прыбудзе ў Мінск 15 лютага. Размяшчацца яны будуць у гасцініцах "IT Time Hotel" (у мікрараёне Уручча), "Sport Time" (у мікрараёне Вяснянка). Каманды Беларусі, Францыі, Расіі, Нарвегіі, Германіі, Аўстрыі, Італіі і Славеніі будуць жыць непасрэдна ў "Раўбічах".

На чэмпіянаце будуць працаваць 257 суддзяў і тэхнічных работнікаў, з якіх 250 - беларускія спецыялісты. Арганізатары мяркуюць, што кожны дзень за ходам спаборніцтваў будуць назіраць ад 2 да 4 тыс. гледачоў, а ў выхадныя - да 10 тыс. Трансляцыі спаборніцтваў будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".

Як адзначыў Аляксандр Гагіеў, плануецца, што ўваход на трыбуны, адкуль будзе найбольш зручна назіраць, будзе ажыццяўляцца па білетах. Іх рэалізацыяй зоймецца кампанія "Тыкетпро", якая з'яўлялася афіцыйным білетным аператарам на чэмпіянаце свету-2014 па хакеі ў Мінску. Цана білетаў і пункты іх продажаў удакладняюцца, прычым кошт будзе невысокі. Плануецца, што гледачы змогуць назіраць за гонкамі не толькі з трыбун спарткомплексу, але і ўздоўж трасы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі