Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2015

Удзельнікі беларускай антарктычнай экспедыцыі вяртаюцца ў Мінск

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі 7-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якія шэсць месяцаў працавалі на месцы плануемага будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі ў раёне гары Вячэрняя, вяртаюцца ў Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

У Прэзідыуме НАН 21 мая адбудзецца ўрачыстая сустрэча навуковай грамадскасці з імі.

Удзельнікі экспедыцыі праводзілі даследаванні па пяці навуковых напрамках заданняў дзяржаўнай праграмы "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады". "У выніку экспедыцыі выкананы вялікі комплекс работ па выпрабаванні новых тэхнічных сродкаў беларускіх распрацоўшчыкаў для дыстанцыйнага зандзіравання прыроднага асяроддзя, па вывучэнні прыродных рэсурсаў Антарктыкі і кліматычных умоў, праведзены вялікі аб'ём работ па інжынерным уладкаванні пляцоўкі для ўстаноўкі першых модуляў Беларускай антарктычнай станцыі", - адзначылі ў НАН.

Беларускія палярнікі вяртаюцца ў Мінск дзвюма групамі. Першымі 22 красавіка авіярэйсам з Аргенціны прыляцелі начальнік экспедыцый 2006-2015 гадоў Аляксей Гайдашоў і інжынер-эколаг Уладзіслаў Мямін. 20 мая ў Мінск з Санкт-Пецярбурга вяртаюцца інжынер-радыёметрыст Міхаіл Кароль, інжынер-геафізік Павел Шаблыка і інжынер-механік Уладзімір Алфімаў. У Санкт-Пецярбург яны прыбылі з Антарктыды на борце навукова-экспедыцыйнага судна "Акадэмік Фёдараў".

Праект плана будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі распрацаваны ў 2012 годзе па даручэнні Савета Міністраў Беларусі, зацверджаны Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгоднены Міністэрствам фінансаў. Плануецца, што першую чаргу станцыі пабудуюць у Антарктыдзе да 2018 года. Аб'ект будзе складацца з 8-10 модуляў, аснашчаных усім неабходным для жыцця і работы палярнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі