Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Врс 2013

У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013"

27 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Дажынкі-2013" пачаўся сёння ў Жлобіне Гомельскай вобласці. На працягу двух дзён у горадзе беларускіх металургаў будзе праходзіць ушаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу рэспублікі. Тысячы гараджан і гасцей горада з самай раніцы запоўнілі вуліцы цэнтральнай часткі райцэнтра, дзе праходзяць асноўныя мерапрыемствы фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жлобін чакаў свята і вельмі сур'ёзна рыхтаваўся да яго. Планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да "Дажынак" было прадугледжана пабудаваць, рэканструяваць або правесці капітальны рамонт 301 аб'екта. На гэтыя мэты з бюджэту выдзелена Br1,3 трлн. Важкі ўклад у абнаўленне аб'ектаў сацыяльнай сферы, гандлю, банкаў і гэтак далей унеслі таксама рэспубліканскія і абласныя ведамствы. У горадзе цалкам абноўлена асфальтавае пакрыццё на 26 км вуліц, добраўпарадкаваны тратуары і іншыя атрыбуты дарожнай інфраструктуры.

На рэканструкцыі і будаўніцтве гэтых аб'ектаў штодзённа былі заняты больш як 2 тыс. будаўнікоў, вялікую дапамогу аказвалі работнікі мясцовых прадпрыемстваў. А жыхары горада штотыднёва праводзілі суботнікі, на якія таксама выязджалі працоўныя дэсанты з іншых гарадоў вобласці, у тым ліку работнікі органаў кіравання, грамадскіх і маладзёжных арганізацый. Можна сказаць, што ў падрыхтоўцы да "Дажынак" прымала ўдзел уся Гомельская вобласць.

Частка буйных аб'ектаў, якія былі спецыяльна пабудаваны да фестывалю, як, напрыклад, цалкам рэканструяваны аўтавакзал "Жлобін", ужо адкрыты. У ходзе фестывалю будзе арганізаваны рэгулярны рух электрапаяздоў па маршруце Жлобін-Мінск.

У мерапрыемствах культурнай праграмы "Дажынак-2013" будуць задзейнічаны больш як 2 тыс. прафесійных і самадзейных артыстаў. На свята працаўнікоў вёскі чакаецца прыезд народнай артысткі Украіны Таісіі Павалій, якая выступіць з сольным канцэртам. Таксама будуць удзельнічаць група "Беларусы", Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Алёна Ланская, Жанет, іншыя вядомыя беларускія выканаўцы, артысты Гомельскай філармоніі, шматлікіх народных самадзейных калектываў.

Працягласць гандлёвых радоў на свяце складае каля 5 км. На вуліцах горада, дзе пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы, узведзена 400 павільёнаў, абсталяваны вулічныя кафэ на 8,5 тыс. месц. Удзельнікаў і гасцей фестывалю абслугоўваюць больш як 200 гандлёвых арганізацый з усіх абласцей Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі