Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Стд 2015

У нямецкім Грайфсвальдзе адкрылася выстаўка сучаснай беларускай графікі і жывапісу

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Грайфсвальд (ФРГ) 8 студзеня адкрылася выстаўка сучаснай беларускай графікі і жывапісу, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Германіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Экспазіцыя ўключае ў сябе 27 графічных твораў 20 аўтараў з калекцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праект Raum.by: Grafik) і 13 карцін вядомай мастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў Ганны Сілівончык.

У прывітальным слове саветнік пасла Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў нагадаў аб даўніх традыцыях беларускай графікі і падкрэсліў важную ролю мастацтва ва ўмацаванні міру і ўзаемаразумення паміж народамі.

У час адкрыцця выстаўкі дэманстраваліся відэафільмы "Беларусь: адзін дзень з жыцця" і "Беларусь у абдымках зорак", а таксама мультфільм "Выцінанка-выразанка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі