Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2015

У Нарачанскім рэгіёне будуць развіваць туры выхаднога дня

24 ліпеня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Нарачанскім рэгіёне будуць развіваць туры выхаднога дня. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра сёння на выязной нарадзе па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сямён Шапіра звярнуў увагу, што раней мясцовым уладам ужо давалася даручэнне па прапрацоўцы турыстычных маршрутаў. Пры гэтым меркавалася, што для дастаўкі турыстаў з Мінска будзе наладжаны спецыяльны аўтобусны маршрут. Старшыня Мінаблвыканкама канстатаваў, што гэтай работай грунтоўна ніхто не займаецца. Акрамя таго, на думку Сямёна Шапіры, рэгіёну не хапае актыўнай папулярызацыі на рынку турыстычных паслуг.

Старшыня Мінаблвыканкама даручыў прадумаць новыя туры выхаднога дня, якія былі б запатрабаваны сярод адпачывальнікаў. У I паўгоддзі бягучага года маршруты выхаднога дня наведалі больш як 12 тыс. турыстаў (за 2014 год - амаль 18 тыс.), Сямён Шапіра назваў гэту лічбу недастатковай.

На нарадзе Сямён Шапіра таксама даручыў прадумаць умовы для больш актыўнага развіцця ў рэгіёне фермерскіх гаспадарак. Атрыманая ў іх экалагічна чыстая прадукцыя карысталася б попытам у турыстаў, лічыць ён.

У Мядзельскім раёне завяршаецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Па выніках рэалізацыі дзяржпраграмы на базе курортнай зоны будзе створаны буйнейшы аздараўленчы, культурна-забаўляльны і турыстычны цэнтр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі