Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Sep 2014

У Мінску з'явіцца міні-бібліятэка пад адкрытым небам

11 верасня, Мінск /Валерыя Аксакава - БЕЛТА/. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце плануецца стварыць міні-бібліятэку пад адкрытым небам. Аб гэтым паведаміла журналістам першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Даўгаполава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сваю чаргу дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ Аляксей Скалабан растлумачыў: "У гэтым годзе мы далучыліся да руху Little Free Library (Маленькая бясплатная бібліятэка) па стварэнні міні-бібліятэк пад адкрытым небам, у якім удзельнічаюць 15 тыс. бібліятэк з 50 краін. Праект падобны да буккросінгу, паколькі гэта таксама кругаварот кніг".

Маленькая бясплатная бібліятэка ўяўляе сабой домік з кнігамі, куды можа зайсці любы жадаючы, забраць адну ці дзве кнігі, але ўзамен таксама пакласці свой экзэмпляр, каб падзяліцца з іншымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі