Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Jan 2014

У Мінску прэзентавалі форму беларускай каманды на Алімпіядзе ў Сочы

Форма беларускай каманды на Алімпіядзе ў Сочы22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску ў Нацыянальным алімпійскім камітэце прэзентавалі форму, у якой беларуская каманда адправіцца на зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спартыўная форма каманды выраблена ў традыцыйнай беларускай колернай гаме. Камплект экіпіроўкі налічвае 22 найменні. У тым ліку гарналыжны касцюм: куртка, штаны, чаравікі і рэмень; куртка ветраахоўная рэверсная, красоўкі, касцюм парадны, трэніровачны касцюм, світар, камплект з чатырох маек і дзвюх кепак, шапку і шалік, пальчаткі, тэрмабялізна, сланцы, рукзак, сумка на колах.

Форма беларускай каманды на Алімпіядзе ў Сочы Як расказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Рачкоўскі, у выбары формы для беларускай каманды пэўную ролю адыграў Нацыянальны камітэт Літвы. "Гэта нашы бліжэйшыя суседзі, у ходзе размовы з імі мы пацікавіліся, хто робіць для іх форму. Яны параілі кампанію Audimas. Літоўскі алімпійскі камітэт супрацоўнічае з ёю на працягу амаль 8 гадоў. Мы спецыяльна выязджалі ў Літву, вывучылі вытворчасць гэтай кампаніі і прапанавалі ім працаваць разам з намі. Ужо на заключным этапе чарговы раз пераканаліся ў тым, што іх прадукцыя і якасць нас поўнасцю задавольваюць. Мы хочам прадоўжыць работу з гэтай кампаніяй і ў далейшым, каб футболкі, спартыўныя касцюмы з надпісам "Беларусь" і самай высокай якасці з'явіліся ў нас у продажы, каб балельшчыкі маглі купіць іх і ехаць падтрымліваць спартсменаў", - адзначыў Ігар Рачкоўскі.

Форма беларускай каманды на Алімпіядзе ў СочыКансультатыўную падтрымку аказваў партнёр Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ТАА "СпортРытэйлПраект".

Ужо вядома, што новая форма прыйшлася даспадобы беларускім спартсменам. Так, гэтымі днямі лідар каманды па біятлоне Дар'я Домрачава прыслала ў НАК пісьмо, дзе адзначыла такія выдатныя бакі новай формы, як якасць, прыемная каляровая гама ў нацыянальных танах і зручнасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі