Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Чэр 2014

У Мінску адкрылася персанальная выстаўка жывапісу Васіля Касцючэнкі

5 чэрвеня, Мінск /Валерыя Аксакава - БЕЛТА/. 4 чэрвеня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (у Палацы мастацтваў) адкрылася персанальная выстаўка жывапісу Васіля Касцючэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мастак прадставіў палотны апошніх гадоў, якія аб'яднаны канцэпцыяй звароту да вобраза чалавека ў сучасным свеце. Адсюль і назва праекта - "Зямляне". Героі большасці твораў - сімвалічныя фігуры, пазбаўленыя "партрэтнасці" - летуценнікі з вялікімі дзіцячымі вачыма. Аўтар шукае вобраз сучасніка - чалавека, які, нягледзячы на ўсе тэхнічныя дасягненні, прагматыку і імклівы рытм існавання, знаходзіць у жыцці месца для пачуццяў і веры, мар і кахання. Поспех мастака Касцючэнкі - у тым, што ён здолеў праявіць сябе як сучасны аўтар, які актыўна рэагуе на падзеі і трэнды мастацкага дыскурсу і разам з тым застаецца сентыментальным, лірычным, а падчас і глыбока інтымным творцам.

Асобную старонку ў творчасці аўтара займаюць палотны на хрысціянскія сюжэты: "Прычасце", "Радаўніца", "Сустрэча". Яны нагадваюць кранальныя шэдэўры народнага іканапісу.

"Я вельмі рады, што столькі людзей прыйшло, я не чакаў, вельмі прыемна. Хачу падзякаваць вам усім, што прыйшлі на выстаўку, што падтрымалі мяне", - павітаў усіх на адкрыцці Васіль Касцючэнка.

Васіль Касцючэнка (нарадзіўся ў 1953 годзе) - вядомы беларускі мастак, педагог, член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, міжнароднага аб'яднання "Сонечны квадрат" (Масква), мастацкага аб'яднання "Арцель" (Мінск), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі