Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2014

У Мінскім метрапалітэне пачала працаваць сістэма "SMS-білет"

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінскім метрапалітэне адбыўся запуск інавацыйнага сэрвісу па аплаце праезду "SMS-білет", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унікальная для Беларусі і краін СНД паслуга дасць магчымасць аплачваць праезд у метро з дапамогай SMS-паведамлення. Сэрвіс распрацаваны спецыялістамі кампаніі "Лайфтэх", IT-партнёра мабільнага аператара life:), і ўкаранёны пры садзейнічанні КУП "Мінскі метрапалітэн" і Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Інавацыйны сэрвіс пачаў працаваць сёння на ўсіх станцыях метрапалітэна. Білет на адну паездку можна набыць на працягу некалькіх секунд. Для гэтага неабходна адправіць бясплатнае SMS-паведамленне з лічбай "1" на кароткі нумар 2255 і дачакацца паведамлення ў адказ са спецыяльным лічбавым кодам - гэта і ёсць SMS-білет. Для праходу ў метро неабходна адсканіраваць SMS-білет непасрэдна з экрана мабільнага тэлефона на турнікеце з лагатыпам "SMS-білет". Сумы аплаты за праезд (кошт білета згодна з дзеючым тарыфам. - Заўвага БЕЛТА) будзе спісаны з асабовага рахунку абанента, а час апрацоўкі пры гэтым не перасягне адной секунды. Аператар life:) не спаганяе ніякіх камісій і скрытых плацяжоў. "Сэрвіс не запатрабуе замены SIM-карткі або любых іншых дадатковых затрат", - расказала намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу ЗАТ "БеСТ" Дзіна Цыбульская.

Аплачваць праезд SMS-білетам можна толькі пры наяўнасці грашовых сродкаў на тэлефонным рахунку, або калі ў абанента тарыфны план прадугледжвае постаплату паслуг мабільнай сувязі. SMS-білет можна купіць у любы час і дзейнічае ён на працягу неабмежаванага тэрміну. Скарыстацца канкрэтным SMS-білетам можна толькі адзін раз.

Пакуль гэтай паслугай могуць карыстацца толькі абаненты life:). Як адзначыла Дзіна Цыбульская, вядуцца перагаворы з кампаніямі МТС і velcom наконт магчымасці аплаты праезду ў метро SMS-білетам абанентамі гэтых мабільных аператараў. Плануецца, што для гэтай паслугі будзе адзіны нумар для ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

Прадстаўнікі кампаніі падкрэслілі, што ўкараненне інавацыйнай сістэмы аплаты праезду робіцца для папулярызацыі паслугі і пашырэння інавацыйных тэхналогій.

Плануецца, што госці чэмпіянату свету па хакеі-2014 змогуць скарыстацца інавацыйнай сістэмай аплаты праезду. У планах кампаніі ўвесці сістэму SMS-аплаты паркоўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі