Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Врс 2013

У Гродне пачынае работу рэспубліканская выстаўка-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2013"

26 верасня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. У Гродне пачынае работу XV рэспубліканская выстаўка-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2013", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведаміў генеральны дырэктар УП "Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты" Мечыслаў Касцюк, у рабоце выстаўкі прымаюць удзел каля 200 экспанентаў. На 900 кв.м дэманстрацыйных плошчаў цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман" будзе выстаўлена прадукцыя больш як 140 беларускіх прадпрыемстваў, а таксама арганізацый з Літвы і Расіі. Пад адкрытым небам каля спартыўнага комплексу адбудзецца кірмаш спажывецкіх тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабаў народных промыслаў.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі пройдзе сёння з удзелам замежных гасцей і кіраўніцтва горада і рэгіёна. Адбудзецца таксама прэзентацыя актыўнага і пазнавальнага турызму ў Гродзенскай вобласці. Сёння ж пройдзе пасяджэнне савета "Еўрарэгіёна "Нёман".

27 верасня ў Гродне адбудзецца міжнародны інвестыцыйны форум "Гродзеншчына на скрыжаванні граніц". У секцыях будуць прадстаўлены магчымасці і перспектывы гродзенскіх інвестыцыйных пляцовак, праекты свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест", магчымасці развіцця турыстычнага сектара ў рэгіёне. Традыцыйна ў форуме прымаюць удзел прадстаўнікі дыпкарпусоў, дзелавых колаў розных краін, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў. Адбудзецца таксама кантактна-кааперацыйная біржа.

Работа выстаўкі "Еўрарэгіён "Нёман" прадоўжыцца да 28 верасня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі