Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2014

У Егіпце ўстаноўлены бюст Юрыя Гагарына аўтарства беларускага скульптара

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У планетарыі Бібліятэкі Александрына горада Александрыі адкрыты бюст Юрыя Гагарына работы беларускага скульптара Івана Міско, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет.

"Народнага мастака Беларусі Івана Міско называюць "касмічным" скульптарам, таму што адной з галоўных тэм яго творчасці з'яўляецца касманаўтыка. Аўтар зрабіў цэлую галерэю скульптур касманаўтаў, уключаючы беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка", - адзначыў на адкрыцці беларускі пасол у Егіпце Сяргей Рачкоў.

Ініцыятыва ўвекавечыць памяць першага ў гісторыі чалавецтва касманаўта ў Александрыі належыць егіпецкаму прадпрымальніку Саміру Гамаа. У адкрыцці бюста, прымеркаваным да 80-годдзя з дня нараджэння Юрыя Гагарына, акрамя беларускага пасла прынялі ўдзел губернатар правінцыі Александрыя Тарык Махдзі, пасол Расіі ў Егіпце Сяргей Кірпічэнка, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і егіпецкай грамадскасці.

Акрамя таго, як паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, Сяргей Рачкоў наведаў зборачную вытворчасць беларускіх трактароў у Александрыі і абмеркаваў пытанні пашырэння беларуска-егіпецкіх гандлёва-эканамічных сувязей з губернатарам правінцыі Александрыя. Тарык Махдзі выказаў зацікаўленасць у стварэнні беларускіх зборачных машынабудаўнічых вытворчасцей у рэгіёне, ажыццяўленні закупак беларускай грузавой і дарожнай тэхнікі, трактароў з навясным абсталяваннем, аўтобусаў. Таксама разгледжана магчымасць выкарыстання ў Александрыі беларускіх тэхналогій па будаўніцтве ачышчальных збудаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі