Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2015

У Беларусі плануецца рэгулярна арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі да праваслаўных святынь

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца рэгулярна арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі да праваслаўных святынь. Размова аб гэтым ішла на пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай праваслаўнай царквой, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

У прыватнасці, абмяркоўваўся ход выканання праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ на 2015-2020 гады. "Па выніках пасяджэння прынята рашэнне арганізоўваць адукацыйныя экскурсіі для навучэнцаў па тэме "Праваслаўныя святыні беларускага народа", - праінфармавалі ў Апараце Упаўнаважанага.

Акрамя таго, вырашана забяспечыць правядзенне экспертызы вучэбных праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыкла з улікам асноў праваслаўнай культуры і пытанняў рэлігіязнаўства. Гаварылася і аб неабходнасці больш шырокага выкарыстання магчымасцей інтэрнэт-сайтаў і СМІ ўстаноў адукацыі ў асвятленні пытанняў духоўна-маральнага выхавання і супрацоўніцтва з БПЦ.

"У цэлым была прадэманстравана зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў па выкананні праграмы супрацоўніцтва паміж Мінадукацыі і БПЦ на 2015-2020 гады. Былі прыведзены прыклады канструктыўнага ўзаемадзеяння па паспяховым вырашэнні задач духоўнага выхавання навучэнцаў, накіраваныя на вывучэнне духоўна-маральнай і культурнай спадчыны праваслаўя, яго ролі ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі", - адзначылі ў Апараце Упаўнаважанага.

Праграма супрацоўніцтва паміж БПЦ і Мінадукацыі ўяўляе сабой сукупнасць мерапрыемстваў у галіне адукацыі, якія ў тым ліку накіраваны на садзейнічанне развіццю гуманітарнай (тэалагічнай і рэлігіязнаўчай) адукацыі, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў па пэўнай тэматыцы і г.д. Дакумент падпісаны ў лютым бягучага года мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, і міністрам адукацыі Міхаілам Жураўковым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі