Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Чэр 2013

У Беларусі ўпершыню пройдзе юнацкі чэмпіянат Еўропы па сучаснаму пяцібор'ю

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі" (Мінск, вул. Сурганава, 2а) з 13 па 16 чэрвеня адбудзецца чэмпіянат Еўропы па сучаснаму пяцібор'ю сярод юнакоў і дзяўчат групы А. Турнір такога рангу Беларусь прыме ўпершыню, паведамляе БЕЛТА.

Спаборніцтвы для спартсменаў гэтай узроставай групы пройдуць па плаванню і камбінаванаму віду (бегу са стральбой), у адпаведнасці з правіламі Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) у індывідуальным заліку. Акрамя таго, адбудуцца эстафеты сярод каманд юнакоў і дзяўчат і змешаныя эстафеты (мікс).

Плавальная праграма турніру пройдзе ў Палацы водных відаў спорту, астатняя - на стадыёне САК "Алімпійскі".

Чакаецца, што ў юнацкім чэмпіянаце Еўропы па сучаснаму пяцьбор'ю прымуць удзел 110 спартсменаў з 20 краін, сярод якіх Аўстрыя, Англія, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Егіпет (у неафіцыйным заліку), Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Партугалія, Расія, Турцыя, Украіна, Францыя, Чэхія.

Уваход для гледачоў да месц правядзення спаборніцтваў вольны.

Таксама плануецца, што чэмпіянат наведаюць афіцыйныя асобы: віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай канфедэрацыі сучаснага пяцібор'я (ECMP) Андрыс Фіелдманіс, член выканкама UIPM і ECMP Андрэус Заднепроўскіс, член тэхнічнага камітэта UIPM Карла Пасіяторэ, менеджар па развіццю UIPM Лука Барачы і старшыня трэнерскага камітэта UIPM Авад Сэмі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі