Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Снж 2014

У Беларусі будзе створаны сумесны з Украінай тэлеканал

21 снежня, Кіеў /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі будзе створаны сумесны з Украінай тэлеканал. Такой дамоўленасці дасягнулі прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ў Кіеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас такі вопыт ужо ёсць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры або чатыры расійскія. Чаму мы з Украінай не можам стварыць такое сумеснае супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.

"Таму трэба гэта не забыць і зрабіць. Трэба вызначыць канал у Беларусі", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы даўно гаварылі аб тым, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць трансліравацца на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Пётр Парашэнка. Ён дадаў, што паставіў ужо адпаведную задачу міністру інфармацыйнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі