Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2015

У Беларусі больш за 100 тыс. вернікаў прынялі ўдзел у святкаванні каталіцкай Вербнай нядзелі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 100 тыс. вернікаў прынялі ўдзел у святкаванні Уваходу Гасподняга ў Іерусам - Вербнай (Пальмавай) нядзелі, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

У Беларусі больш за 100 тыс. вернікаў прынялі ўдзел у святкаванні каталіцкай Вербнай нядзеліСвяточныя богаслужэнні прайшлі ў 333 пратэстанцкіх і каталіцкіх храмах Беларусі. У Мінску на свята прыйшлі 51 тыс. вернікаў.

Міліцыя ў гэты дзень несла службу ва ўзмоцненым рэжыме. У ахове грамадскага парадку былі задзейнічаны сілы і сродкі ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, унутраных войскаў, устаноў адукацыі МУС. У цэлым адміністрацыйных правапарушэнняў, злачынстваў і іншых здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў у гэты дзень не зафіксавана. Асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі. Супрацоўнікамі ДАІ ва ўзаемадзеянні з камунальнікамі прымаліся ўсе меры для забеспячэння камфортных умоў праезду і паркоўкі аўтатранспарту. Самі месцы правядзення мерапрыемстваў загадзя агледзелі спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп.

У Беларусі больш за 100 тыс. вернікаў прынялі ўдзел у святкаванні каталіцкай Вербнай нядзеліУ ведамстве адзначылі, што хутка праваслаўныя адсвяткуюць Вербную нядзелю і Вялікдзень, велікодныя ўрачыстасці наперадзе і ў католікаў. Міліцыя ў гэтыя дні таксама будзе несці службу па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі