Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Врс 2016

Тыдзень сучаснага японскага кіно пачнецца ў мінскім кінатэатры "Перамога" 27 верасня

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень сучаснага японскага кіно пройдзе ў мінскім кінатэатры "Перамога" з 27 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Кінатыдзень арганізаваны ў рамках фестывалю японскай культуры "Японская восень у Беларусі 2016". Увазе гледачоў будзе прапанавана пяць фільмаў, у тым ліку адзін мультыплікацыйны (анімэ): "Прызма Энасімы" (27 верасня); "Хачу абняць цябя - рэальная гісторыя" (28 верасня); "Каханне для пачынаючых" (29 верасня); "Канец цудоўнага свету" (30 верасня); "Гісторыя кахання Тамака" (1 кастрычніка). Тэматыка падборкі - маладосць і каханне.

Як адзначылі арганізатары, уваход на паказы вольны. Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

У час тыдня кіно госці таксама змогуць азнаёміцца з некаторымі відамі японскага выяўленчага мастацтва. На працягу ўсяго фестывалю ў кінатэатры "Перамога" будзе прадстаўлена выстаўка работ АРТ-студыі Цэнтра японскай культуры "Хагакурэ" па каліграфіі, японскім жывапісе тушшу суміэ і паштовак у тэхніцы этагамі.

Арганізатары кінатыдня - пасольства Японіі ў Беларусі і Японскі фонд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі