Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2014

Тыдзень Еўразіі з удзелам Беларусі прайшоў у штаб-кватэры АЭСР у Парыжы

28 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тыдзень Еўразіі 24-27 лістапада прайшоў у штаб-кватэры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у Парыжы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У рабоце канферэнцыі "Тыдзень Еўразіі ў АЭСР. Павышэнне канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі" пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Францыі прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Дзмітрыем Крутым. Праграма АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі рэалізуецца з 2008 года з мэтай падтрымкі эканомік краін Еўразіі ў развіцці канкурэнтаздольных рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. У праграме ўдзельнічаюць Беларусь, Азербайджан, Арменія, Афганістан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Манголія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна.

На канферэнцыі быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў рэалізацыі Праграмы АЭСР, уключаючы павышэнне канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі, магчымасці развіцця бізнесу, роля малых і сярэдніх прадпрыемстваў, прадстаўлены ацэнкі вопыту шэрага краін у частцы рэформ для развіцця канкурэнтаздольнасці, а таксама ход рэалізацыі і праблемы палітыкі добрапрыстойнасці і процідзеяння карупцыі ў краінах Еўразіі.

Намеснік міністра эканомікі Беларусі выступіў з дакладам на тэму "Дыверсіфікацыя спосабаў выхаду на рынкі і крыніц інвестыцый". У ходзе Тыдня беларуская дэлегацыя правяла таксама шэраг двухбаковых сустрэч з дэлегацыямі Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, Украіны, Францыі і іншых краін. У час сустрэчы з кіраўніком кыргызскай дэлегацыі міністрам эканомікі Кыргызстана Тэмірам Сарыевым былі закрануты пытанні далучэння Кыргызстана да ЕАЭС. На перагаворах з экспертамі АЭСР па карпаратыўным кіраванні дасягнута дамоўленасць аб магчымасці аказання Беларусі тэхнічнай дапамогі ў сферы развіцця карпаратыўнага кіравання на дзяржпрадпрыемствах. У ходзе гутаркі з каардынатарам праектаў Праграмы АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці Даніэлем Квадбекам абмеркаваны магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і АЭСР, а таксама прапановы для Праграмы па правядзенні ў 2016 годзе ацэнкі вопыту Беларусі ў частцы рэформ для павышэнні канкурэнтаздольнасці.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі