Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2014

Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 11 па 17 жніўня

Тыдзень беларускай кухні ў Мінску5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў рэстаранах і кафэ Мінска з 11 па 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У кулінарнай акцыі прымаюць удзел 11 аб'ектаў грамадскага харчавання: кафэ "У гаспадыні", "Мая дарагая", "Традыцыі", "Камедыя", "Густа", Halt Time, бар "Дворык", рэстараны "Арбат", "Славянскі кут", "Радзівілаўскі", "Гасціны двор".

Як адзначылі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, асноўнае правіла Тыдня беларускай кухні - адзіная рэцэптура і цэны. У час акцыі кафэ і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць салат "Жнiвень" і боршч халодны на кефіры коштам па Br25 тыс., амлет, фаршыраваны грыбамі і вэнджанай грудзінкай (Br35 тыс.), смажонку са свініны (Br50 тыс.) і збіцень (Br10 тыс.).

Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў сталіцы па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання беларускіх кухараў "Суполка кухараў". Папярэднія кулінарныя акцыі прайшлі ў верасні і снежні 2013 года, а таксама ў лютым-сакавіку 2014-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі