Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Sep 2014

Тыдні Германіі пройдуць у Мінску з 15 верасня па 10 кастрычніка

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдні Германіі пройдуць у Мінску з 15 верасня па 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве ФРГ у Беларусі.

Гэта мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй і праводзіцца ў беларускай сталіцы 11-ы раз. Праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца сучаснай нямецкай культурай і мовай. Тыдні Германіі-2014 адкрыюцца выстаўкай "Казачныя сусветы", якая ў гэтым годзе стане адным з цэнтральных тэматычных напрамкаў і будзе праходзіць чырвонай ніткай праз усю праграму. Сваё адлюстраванне знойдуць і многія іншыя тэмы. У прыватнасці, азнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстаўка. Актыўны ўдзел у праграме прымуць школьнікі, студэнты, а таксама вучоныя і спецыялісты.

Тыдні Германіі праводзяцца пасольствам ФРГ разам з іншымі германскімі ўстановамі ў галіне культуры ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. У пасольстве адзначылі, што за мінулыя гады Тыдні сталі неад'емнай часткай работы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі.

У мінулым годзе Тыдні Германіі адкрыліся 26 верасня Святам нямецкай мовы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і былі прымеркаваны да Дня еўрапейскіх моў. Арганізатары пастараліся ўлічыць густы аматараў розных відаў мастацтва. Пераканацца ў гэтым змаглі ўсе, хто пабываў на выстаўках, канцэртах, кінапраграмах, тэатральных спектаклях, літаратурных дыскусіях, навуковых канферэнцыях і інфармацыйных сустрэчах.

Як абяцаюць арганізатары, сёлетнія Тыдні Германіі будуць яшчэ больш цікавымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі