Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Кст 2015

Творы Марка Шагала прадстаўлены ў французскім Туркуэне

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка твораў Марка Шагала "Ад палітры да майстэрства" прадстаўлена ў горадзе Туркуэн, які знаходзіцца ў рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале (Францыя), паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Экспазіцыя ўяўляе сабой супастаўленне габеленаў па матывах літаграфій і карцін Шагала. Выстаўка ўвасабляе панараму асноў тэматычных напрамкаў творчасці мастака.

У час адкрыцця экспазіцыі мэр горада Туркуэн, прэзідэнт групы дружбы "Францыя - Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі Жэральд Дарманэн падкрэсліў ролю творчасці Шагала для сусветнай культуры, адзначыўшы, што вялікі майстар нарадзіўся ў беларускім горадзе Віцебску. У цырымоніі адкрыцця таксама прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, ганаровы сенатар парламента Францыі Іван Рэнар, унучкі Шагала Мерэт і Бэла Меер, прадстаўнікі мэрыі горада і грамадскасці.

У час сустрэчы ў мэрыі Жэральд Дарманэн і Павел Латушка абмеркавалі пытанні беларуска-французскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва па лініі груп дружбы, актывізацыю рэгіянальных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.

З улікам падпісанага ў 2015 годзе пагаднення паміж Партызанскім раёнам Мінска і горадам Туркуэн дасягнуты дамоўленасці па рэалізацыі далейшых сумесных праектаў пабрацімскіх кантактаў.

Павел Латушка праінфармаваў прэзідэнта групы дружбы "Францыя - Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі Жэральда Дарманэна аб развіцці гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, планах па рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі