2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два двухпавярховыя турыстычныя аўтобусы будуць курсіраваць па Мінску ў час чэмпіянату свету па хакеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Першы аўтобус-даблдэкер пусцілі па Мінску ў снежні 2012 года. Другі аўтобус з ссоўным дахам Cabrio пачне курсіраваць у час чэмпіянату свету па хакеі. Турыстычныя аўтобусы аснашчаны аўдыягідамі на васьмі мовах - беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, іспанскай, кітайскай. Для самых маленькіх ёсць дзіцячы канал з песнямі з мультфільмаў.
З 9 па 25 мая двухпавярховыя аўтобусы будуць адпраўляцца па гарадскім экскурсійным маршруце Minsk City Tour восем разоў на дзень. Першая група будзе ад'язджаць з вуліцы Бабруйскай у 11.00, апошняя - у 19.30.
Напярэдадні спартыўнага першынства таксама абнавіўся змест маршруту. У час экскурсіі гіды раскажуць аб ключавых аб'ектах на праспекце Незалежнасці і праспекце Пераможцаў, а таксама азнаёмяць гасцей з гарадскімі легендамі. Аглядныя экскурсіі па сталіцы будуць доўжыцца па дзве гадзіны.
Для дарослых кошт экскурсіі складзе Br200 тыс., для дзяцей - Br100 тыс. Дзецям да 6 гадоў экскурсію правядуць бясплатна.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|