Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Oct 2014

Турыстам могуць дазволіць падарожнічаць па беларускай і польскай частках Белавежскай пушчы без візы

23 кастрычніка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым можа быць уведзены для гасцей Белавежскай пушчы на пагранпераходзе "Пярэраў - Белавежа". Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін у час круглага стала, дзе абмяркоўваліся праблемы ў сферы турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер абмяркоўваецца пілотны праект, сутнасць якога ў тым, каб арганізаваць бязвізавы пропуск турыстаў на пагранічным пераходзе. "Пярэраў - Белавежа" ў Белавежскай пушчы", - сказаў Вадзім Кармазін. Пры гэтым ён удакладніў, што такі механізм плануецца ўкараніць для тых турыстаў, мэта паездкі якіх наведванне менавіта нацпарку. "Лічу, што гэта будзе добры крок для таго, каб спрасціць візавыя фармальнасці пры перасячэнні граніцы", - сказаў Вадзім Кармазін.

Як паведамлялася, Беларусь плануе выдаваць бясплатныя візы ў час буйных спартыўных мерапрыемстваў. Пералік такіх мерапрыемстваў распрацоўваюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі