Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Mar 2015

Тэндар на праектаванне і будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна будзе аб'яўлены ў бліжэйшы час

16 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міжнародны тэндар на праектаванне і будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна будзе аб'яўлены ў бліжэйшы час. Аб гэтым ішла размова ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Сяргея Румаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, як ідзе работа па будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыёна. Плануецца, што ў канцы тыдня будзе аб'яўлены міжнародны тэндар на праектаванне і будаўніцтва стадыёна ўмяшчальнасцю 33 тыс. месц.

Прэзідэнту таксама даложана аб стане спраў у футбольнай галіне. Так, Беларуская федэрацыя футбола сумесна з УЕФА працуе над арганізацыяй правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, фінальная частка якога пройдзе ў Мінску, з тым, каб прыняць спаборніцтвы на належным узроўні. Кіраўнік дзяржавы даручыў у бліжэйшы час прывесці стадыён "Трактар" у стан, які дазволіць прымаць у Мінску матчы фінальнай стадыі маючага адбыцца чэмпіянату.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі